упаміна́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. упамінаць — упамянуць.

2. Кароткае паведамленне, заўвага, якія маюць дачыненне да каго‑, чаго‑н. У старых санскрыцкіх кнігах.. можна сустрэць шматлікія ўпамінанні аб накопленых у той перыяд ведах. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -мяну́ты і -нёны (да 1 знач.); зак.

1. каго-што. Успомніць, упамянуць у размове (разм.).

П. дабром каго-н.

2. каго (што). Наладзіць, справіць чые-н. памінкі.

П. нябожчыка.

3. У вернікаў: памаліцца за ўпакой памерлых.

|| незак. паміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Памінай як звалі (перан.: бясследна знік, прапаў; разм.); наз. паміна́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пералічы́ць, -ічу́, -ічыш, -ічыць; -ічаны; зак.

1. каго-што. Злічыць нанава.

П. кнігі паўторна.

2. каго-што. Злічыць адно за другім усё, усіх.

П. прысутных.

3. каго-што. Назваць, упамянуць усіх, усё.

П. недахопы.

4. што. Падлічваючы, падаць у другіх велічынях, адзінках.

П. фунты ў кілаграмы.

5. што. Перавесці, залічыўшы на іншы рахунак.

П. пяць мільёнаў рублёў на будаўніцтва.

Пералічыць на пальцах каго-што (разм.) — назваць (пра колькасць каго-, чаго-н.).

|| незак. пералі́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—4 знач.) і пераліча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2—5 знач.); наз. пералічэ́нне, -я, н.

Плаціць па пералічэнні.

|| наз. пералі́к, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пералічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак., каго-што.

1. Палічыць, злічыць адно за другім усё, усіх, зрабіць падлік. Прафесар некалькі разоў перачытаў .. пісьмо, машынальна пералічыў дні, якія засталіся да вызначанага тэрміну. Лынькоў. Андрэй спакойна ўзяў бліскучыя манеты, пералічыў іх і паабяцаў аддаць у два разы больш. Пальчэўскі. // Назваць, упамянуць усё, многае або ўсіх, многіх. Пералічыць абавязкі. Пералічыць недахопы. □ Нас, дзяцей, бацька таксама пералічыў па імёнах. Якімовіч. Цімафееўка, віка, канюшына чырвоная і белая, лісахвост — у намесніка старшыні і пальцаў не хапіла, каб усе гатункі пералічыць. Кірэйчык.

2. Злічыць нанава, яшчэ раз. Таццяна разгарнула пакуначак, яшчэ раз пералічыла грошы. Васілёнак.

3. Падаць у другіх велічынях. Пералічыць вёрсты ў кіламетры. Пералічыць фунты ў кілаграмы.

4. Перавесці на чый‑н. рахунак. Учора я пералічыў.. праз банк пяць тысяч рублёў, узяў з сабою копію плацежнага даручэння, і цяпер мы едзем, каб адразу зрабіць аж дзве справы. Скрыган.

•••

Пералічыць косці каму — моцна пабіць, набіць каго‑н.

Пералічыць на пальцах — пра вельмі малую колькасць каго‑, чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)