капіталі́зм, -у, м.

Грамадска-эканамічны лад, які змяніў сабой феадалізм і ў аснове якога ляжаць розныя формы прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці, а грамадства складаюць дзве асноўныя групы — уладальнікі сродкаў вытворчасці і наёмныя рабочыя.

Эпоха капіталізму.

|| прым. капіталісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рэстыту́цыя ’аднаўленне былых парушаных правоў’ (ТСБМ). Ст.-бел. реституция ’зварот забранай уласнасці’ < ст.-польск. restytucyja ’тс’ < лац. restĭtūtio ’аднаўленне; аднаўленне ў правах’ < restĭtuo ’вяртаю; аднаўляю’ (Булыка, Лекс. запазыч., 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капіталі́зм, ‑у, м.

Грамадска-эканамічная фармацыя, заснаваная на прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці і эксплуатацыі наёмнай працы капіталам (змяняе феадалізм, папярэднічае сацыялізму — першай фазе камунізма). Капіталізмам называецца такое ўстройства грамадства, калі зямля, фабрыкі, прылады і інш. належаць невялікаму ліку землеўладальнікаў і капіталістаў, а маса народа не мае ніякай або амаль ніякай уласнасці і павінна таму наймацца ў работнікі. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакана́льны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і пераканаўчы. Нешматлікія, скупыя дэталі ствараюць пераканальны вобраз, у якім нявольнік уласнасці і чалавек жывуць побач. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крадзе́ж, ‑дзяжу, м.

Тайнае прысвойванне чыёй‑н. уласнасці; кража, зладзейства. Крадзеж з узломам. □ Калі і трапляла [Рога] часам у турму, дык за самыя дробныя, справы — за крадзеж, за ашуканства. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацыяналіза́цыя, ‑і, ж.

1. Пераход з прыватнай уласнасці ва ўласнасць дзяржавы зямлі, прамысловасць транспарту, банкаў і пад. Нацыяналізацыя фабрык.

2. Арганізацыя чаго‑н. на нацыянальнай аснове, сіламі данай нацыі. Нацыяналізацыя школы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. кім-чым. Мець у сваёй уласнасці.

У. крыніцамі сыравіны.

2. чым. Мець якія-н. якасці, уласцівасці.

У. добрым голасам.

3. чым. Дзейнічаць, рухаць часткамі свайго цела.

Не ў. правай рукой.

4. перан., кім. Трымаць у сваёй уладзе, падпарадкоўваць сабе, кіраваць.

Адна думка ўладала ім.

|| наз. улада́нне, -я, н. (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фетышы́зм, ‑у, м.

1. Пакланенне прадметам, фетышам (у 1 знач.).

2. перан. Сляпое пакланенне чаму‑н.

•••

Таварны фетышызм — арэчаўленне вытворчых адносін, якое ўзнікае ў таварнай гаспадарцы, заснаванай на прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралета́рый, ‑я, м.

1. Наёмны рабочы ў капіталістычным грамадстве, пазбаўлены сродкаў вытворчасці. Герой Купалы — беззямельны селянін, батрак, вясковы пралетарый — не мае сваёй уласнасці. Івашын.

2. Гіст. У Старажытным Рыме — грамадзянін, які належаў да саслоўя незаможных.

[Лац. proletarius.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ОБХС, ОБХСС (отде́л борьбы́ с хище́ниями социалисти́ческой со́бственности и спекуля́цией) ист. АБКС (аддзе́л барацьбы́ з крадзяжо́м сацыялісты́чнай ула́снасці і спекуля́цыяй); см. ОБЭП.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)