узвы́шша, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Высокая гарыстая або ўзгорыстая мясцовасць.

Мазырскае ў.

2. Тое, што і узвышэнне (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узго́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

Невялікая горка, узвышэнне з пакатымі схіламі; пагорак.

Пясчаны ў.

|| памянш. узго́рачак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́сцік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. мост.

2. Высокая абгароджаная пляцоўка, узвышэнне на караблях, вялікіх машынах, агрэгатах, прызначаныя для назірання, кіравання.

Капітанскі м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самаўзвышэ́нне, ‑я, н.

Разм. Узвышэнне самога сябе, сваіх заслуг, поспехаў; самаўсхваленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лабо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

1. гл. лоб.

2. Узвышэнне ў ніжняй частцы жывата на месцы зрашчэння пярэдніх касцей таза (спец.).

|| прым. лабко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

салея́, ‑і, ж.

У праваслаўнай царкве — узвышэнне перад іканастасам на ўсю яго даўжыню.

[Ад лац. solium — крэсла, троп.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памо́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Узвышэнне ў выглядзе дашчанай пляцоўкі.

Лектар узышоў на п.

2. Тое, што і падлога.

Кухня была з цагляным памостам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

возвели́чивание узвялі́чванне, -ння ср., узвышэ́нне, -ння ср., узнясе́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́дый, ‑я, м.

Гіст. Узвышэнне ў старажытнарымскім цырку з крэсламі для імператара, сенатараў і іншых высокапастаўленых асоб.

[Лац. podium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мелізна́,

Разм. Узвышэнне дна (у моры, рэчцы, возеры), утворанае звычайна наносам пяску, галькі і небяспечнае для суднаходства; мель.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)