наба́яць, -ба́ю, -ба́еш, -ба́е; -ба́й; зак., што і чаго (разм.).

1. Расказаць казку, байку або многа казак, баек.

2. Узвесці на каго-н. паклёп.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панабрэ́хваць

‘нагаварыць чаго-небудзь і без прамога дапаўнення, узвесці паклёп на каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. панабрэ́хваю панабрэ́хваем
2-я ас. панабрэ́хваеш панабрэ́хваеце
3-я ас. панабрэ́хвае панабрэ́хваюць
Прошлы час
м. панабрэ́хваў панабрэ́хвалі
ж. панабрэ́хвала
н. панабрэ́хвала
Загадны лад
2-я ас. панабрэ́хвай панабрэ́хвайце
Дзеепрыслоўе
прош. час панабрэ́хваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інсінуі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго.

Кніжн. Узвесці (узводзіць) паклёп на каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаклёпнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Узвесці паклёп на каго‑н., нагаварыць, нахлусіць. Напаклёпнічаць на чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наклепа́ть​II сов., разг. (на кого-л.) напаклёпнічаць, узве́сці паклёп, накляпа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наговори́ть сов.

1. нагавары́ць;

2. нагавары́ць; абгавары́ць; дане́сці; напаклёпнічаць, узве́сці паклёп;

3. нагавары́ць; см. нагова́ривать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ачарні́ць, ачарню, ачэрніш, ачэрніць; зак., каго-што.

1. Зрабіць чорным, афарбаваць у чорны колер.

2. перан. Узвесці паклёп, абгаварыць; зняславіць. [Паўлінка:] Гэта ж трэба ведаць, столькі мой тата на.. [Якіма] усякай дарэмшчыны пагаварыў і ачарніў, а.. [Якім] хоць бы што. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абылга́ць, ‑лгу, ‑лжэш, ‑лжэ; ‑лжом, ‑лжаце, ‑лгуць; заг. абылжы; зак., каго.

Нагаварыць на каго‑н.; узвесці паклёп; абгаварыць. — Што ж ты нарабіў? — ледзь не закрычаў на мяне ўжо ў кабінеце рэдактар. — Сумленных людзей абылгаў, а сабатажнікаў узяў пад абарону. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагавары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак.

1. чаго і без дап. Сказаць многа чаго-н.

Н. лішняга.

Н. кампліментаў.

2. на каго (што) і без дап. Узвесці паклёп.

Н. на дзяўчыну.

3. што. Запісаць на спецыяльнае прыстасаванне для гуказапісу (дыктафон і інш.).

4. што. Тое, што і загаварыць² (разм.).

◊

Нагаварыць сорак бочак арыштантаў (разм.) — расказаць шмат неверагодных гісторый.

|| незак. нагаво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набраха́ць, ‑брашу, ‑брэшаш, ‑брэша; зак.

Разм. пагард. Нагаварыць многа ўсялякай лухты. А язычлівыя перасудніцы-мяшчанкі паспелі набрахаць усяго-ўсякага цэлыя каробкі. Гартны. // Сказаць няпраўду, налгаць. [Наўмыснік Чарпакевічу:] — Ты мне набрахаў тады, што Хурс мне падаруе за верную службу хутар. Чорны. // Узвесці паклёп. [Васіль:] — Мала таго, што .. [Антось] уцёк, як дэзерцір, дык яшчэ і набрахаў на завод. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)