ка́зачнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць казачнага (у 2 знач.); незвычайнасць, дзівоснасць чаго‑н. Таямніца і казачнасць лесу адсунулісл кудысьці, туляцца па далёкіх кутках. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Туляцца некаторы час. Патуляўся [Гена] у людзей амаль да восені і прыйшоў у атрад. Брыль. Патуляешся па пушчы — глядзіш, ужо і вечар. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Агіна́цца ’увільваць’ (БРС), ’гультаяваць, туляцца’ (Некр.) да гнуць. Семантычнае развіццё: ’гнуць’ > ’адхіляцца ад прамога шляху’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туліня́цца ‘хадзіць без справы’ (Сцяшк. Сл.), туліня́цца, туляня́ццатуляцца’ (паст., лід., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, утворана ў выніку кантамінацыі тулі́цца ‘хавацца’ або туля́цца ‘бадзяцца’ і туня́цца ‘тс’, гл. Магчымая паралель — рэз’ян. tulíniti se ‘круціцца, віраваць (пра ваду)’, tulîn ‘вір’, якія Сной (Бязлай, 4, 247) адносіць да tuliti ‘корчыць, прыгібаць’, гл. туліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туні́кі: па‑за туні́ках туля́цца ‘хавацца’ (Ян.), túniki ciórci ‘лодарнічаць, гультаяваць’ (Варл.). Верагодна, экспрэсіўныя перыфразы на базе туyя́цца ‘хадзіць без справы’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патуля́ка ’чалавек, які туляецца па цёмных заканурках, нешта падглядвае ці падслухоўвае’ (КЭС, лаг.). Да туля́цца (гл.). Аб суфіксе ‑ʼака гл. Сцяцко, Афікс. наз., 25.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́нькацца ‘хутка перамяшчацца, мітусіцца’ (віл., Сл. ПЗБ), ‘туляцца, швэндацца без справы’ (лаг., Гіл.). Гукапераймальнага паходжання, параўн. рус. дыял. ту́нкаться ‘стукацца (у дзверы, вароты)’, ту́нн — імітатыў (СРНГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паля́на, ‑ы, ж.

Роўная бязлесная прастора, невялікі луг на ўскраіне або сярод лесу. Гэта адна з тых наднёманскіх вёсак, якія туляцца ў сасновых зацішках пры берагавых сакавітых палянах. Пестрак. Забалочаная паляна, акружаная з усіх бакоў цёмнай сцяною лесу, млела ад гарачыні. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́льчыцьтуляцца, хавацца ад людзей’ (іўеў., Сл. рэг. лекс.). Параўн. польск. tulczyć ‘хаваць, перахоўваць’, што магло быць крыніцай запазычання; дзеяслоў шматразовага дзеяння ад tulić (< прасл. *tuliti, гл. Брукнер, 584), гл. тулі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бадзяцца, туляцца, валачыцца, цягацца; басцяцца (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)