Ры́мсціць ’карцець’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.), ’чакаць’, ’перачэкваць’ (Гарэц., Яруш.), ри́мсціць ’чакаць, цярпець, трываць’ (Нас.), заримсцило ’захацелася’ (Нас.), рымста ’зло, помста’ (люб., Паўлаў. Быў светлы міг), рус. дыял. ры́мсти́тьтрываць’, уры́мстыть ’вытрываць боль’. Запазычана з літ. rìmti, rìmstu, rimaũ ’быць спакойным’ (Фасмер, 5, 529).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папыта́нне, ‑я, н.

Разм. Дазвол. Неяк так павялося з першых дзён, што.. кожны мог карыстацца тым, што мелася ў доме без папытання. Якімовіч. Нявестку.. [свякроў] лічыла за сваю ўласнасць і трываць не магла, калі тая хадзіла без яе ведама, без папытання. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трва́лы ‘моцны, які можа вытрымаць’, трваць ‘працягвацца, існаваць (пра звычай)’, ‘быць ва ўжытку, доўга служыць (пра хамут і інш.)’ (Нас.), трва́ла пагода ‘добрае надвор’е’ (свісл., ЛА, 5), ст.-бел. трвалый ‘моцны, надзейны, стойкі’, трватитрываць’ (1507 г., ГСБМ). Са ст.-польск. trwały ‘моцны, устойлівы, сталы’, ад trwaćтрываць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 197). Параўн. таксама трыва́лы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нестрыва́лы ’нястраўны’: Нестрывалае нешта зьеў (Касп.). Відаць, да стравіць ’ператравіць (пра страўнік)’, гл. страва, ці не пад уплывам стрываць ’сцярпець’ (гл. трываць)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыўны́ (трывны́й) ‘больш сытны’ (Клім.), з іншай суфіксацыяй трыўке́й ‘каларыйны, сытны’ (драг., Скар. НМ). Да трыва́ць (гл.), параўн. трыва́льнейшы ‘больш пажыўны, каларыйны’ (Скарбы₂), трыва́лкі ‘тс’ (Гіл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыва́нне ‘граматычная катэгорыя, якая выражае закончанасць / незакончанасць дзеяння ў часе’ (ТСБМ, Некр. і Байк., БРС). Неалагізм на аснове трываць (гл.), адпаведнік рус. вид, аспект, фіксуецца ў “Беларускай граматыцы для школ” Б. Тарашкевіча (1918 г.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трыва́нне I ср. терпе́ние; вы́держка ж.; см. трыва́ць1

трыва́нне II ср., грам. вид м.;

зако́нчанае т. — соверше́нный вид;

незако́нчанае т. — несоверше́нный вид

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трыу́льна ‘сытна’ (Сцяшк. Сл.), трыу́льно ‘тс’ (Сл. рэг. лекс.). Ад трывальны ‘пажыўны’ (гл. трываць) з мясцовай субстытуцыяй а > у пад націскам: трыву́ло ‘трывала’ (Сцяцко, БММ, 2, 204), параўн.: трывульную яду ўсе любяць (Даніловіч, Лінгв. краязн., 125); мясцовая форма, відаць, сведчыць аб білабіяльным характары в.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цярпець, пакутаваць, трываць, зносіць, пераносіць, зазнаваць, вытрымліваць, трымацца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Трыву́льны ‘вытрыманы, цярплівы’, ‘спажыўны, смачны’ (Сцяшк. Сл.), трыву́ло ‘сытна, трывала’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.), трыва́льна, трыву́льна ‘моцна, стойка’ (беласт., Стан.), трыу́льно ‘сытна’ (Сл. рэг. лекс.). Да трыва́лы < трыва́ць (гл.). Суфіксальнае ‑у‑, відаць, пад уплывам іншых форм гэтага ж дзеяслова, параўн. трыву́шчы ‘трывалы, спажыўны’ (лід., баран., лях., Сл. ПЗБ), ‘трывалы, моцны’, ‘жывучы’ (навагр., Жыв. сл.; рагач., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), трыву́шчы(й) ‘вынослівы’ (Сл. Брэс., ТСБМ), трывушчэй ‘дужэй, мацней, здаравей’ (баран., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)