пладаві́ты, -ая, -ае.
1. Які хутка размнажаецца, нараджае вялікае патомства.
Трусы вельмі пладавітыя.
2. перан. Які многа піша, напісаў многа твораў, даследаванняў.
П. пісьменнік.
|| наз. пладаві́тасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
парася́ і парасё, ‑сяці; мн. ‑сяты, ‑сят; н.
Дзіцяня свінні. У Самабыля ёсць розная жыўнасць: куры, трое парасят, дзве казы і трусы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пла́ўкі 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае здольнасць плавіцца. Плаўкія металы.
пла́ўкі 2, ‑аў; адз. няма.
Кароткія, шчыльныя мужчынскія трусы, якія звычайна надзяваюцца для плавання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ма́йткі, ма́йткы, ма́йтке ’нагавіцы’ (Грыг., Федар. 6, Жд. 1, Нік., Оч.; віц., Шн. 3, Касп., шчуч., З нар. сл.; астрав., гродз., слуц., ДАБМ, к. 326), ’споднія штаны, пераважна з трыкатажу’ (Сцяц.; навагр. З нар. сл.), ’верхнія мужчынскія штаны’ (гродз., Сл. ПЗБ), ’жаночыя трусы’ (драг., КЭС, З нар. сл.). Запазычана з польск. majtki ’панталоны, трыко’, ’трусы’, ’штонікі’ < majtek ’матрос’ < гал. maat, maatje (Брукнер, 318). Гл. таксама ма́еткі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вахла́к, ‑а, м.
Пагард. лаянк. Нерастаропны, прастакаваты чалавек. Пан абняў прэлата і разгладзіў вусы: — Чокнемся? Не ўсе ж тут вахлакі і трусы. Бажко. // Неахайны з выгляду чалавек. Хадзіць вахлаком.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тру́сікі, ‑аў; адз. няма.
Памянш. да трусы. Тут .. [Пазарчук] удзень у адных трусіках вылежваўся на пляжы, кідаўся ў ласкавыя абдымкі мора, а пасля полудня шпацыраваў у лёгкім летнім гарнітуры па алеях прыморскага субтрапічнага парку. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жы́ўнасць, ‑і, ж., зб.
Разм. Жывыя істоты, часцей дробныя. Усякая жыўнасць у балоце варушыцца. Лынькоў. Корміцца галавень самай разнастайнай і, як правіла, прыдоннай жыўнасцю: дробнымі чарвякамі, ракападобнымі, слімакамі і малюскамі. Матрунёнак. // Дробная свойская жывёла. У Самабыля ёсць розная жыўнасць: куры, трое парасят, дзве казы і трусы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адмысло́вы, ‑ая, ‑ае.
Своеасаблівы, адметны, непаўторны. Адмысловы танцор. □ Палескае неба мае свае адмысловыя найтанчэйшыя адценні. Чорны. Хто б падумаў, здагадаўся, Што ў такіх аковах Быў Тарас багаты скарбам, Скарбам адмысловым. Купала. // Спецыяльны, асобага прызначэння. Адмысловыя прысмакі. □ [Хлопцам] ужо шыюць маткі трусы, рыхтуюць рукзакі, падбіраюць адмысловую посуду. Якімовіч. // Цудоўны, выдатны. Рыбак быў дзядзька наш Антоні, Як і работнік, адмысловы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Анго́рскі ў выразах ангорская кошка, ангорскі трус, ангорская каза; анго́ры ’ангорскія трусы’ (Сцяшк. МГ). Рус. ангорский, укр. ангорський, польск. angora ’парода коз, авечак, трусоў, кошак’ і г. д. Крыніца слав. слоў — старая форма назвы сталіцы Турцыі Анкары і вілаета (вобласці) — Ангора, адкуль прыметнік; назоўнікі тыпу анго́ры трэба лічыць другаснымі, вытворнымі ад прыметнікаў. Непасрэднай крыніцай для бел. прыметніка з’яўляюцца, пэўна, руская і польская мовы; назоўнік ангоры мог быць утвораны на бел. глебе ад прыметніка ці запазычаны з польск. Гл. Супрун, Зб. Крымскаму, 123.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пладаві́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які дае многа пладоў (у 1 знач.). Каб была пладавітай зямля, Каб гарэлі зарніцы над краем, Каб радзіма мая расцвіла Багацейшым у свеце ўраджаем, Мы сабралі палоскі-шнуры У адно, у шырокае поле. Астрэйка. // Які хутка размнажаецца, нараджае вялікае патомства. Трусы вельмі пладавітыя.
2. перан. Які напісаў многа мастацкіх ці навуковых твораў. Прынамсі, у галіне, у якой ён [Шчакаціхін] працаваў, Беларусь таго часу не мела больш пладавітага і больш самаадданага працаўніка. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)