паката́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., на чым і без дап.
Катацца некаторы час. І Толя зірнуў на таварыша. У таго ажно кропелькі выступілі на носе — так яму хацелася пакатацца на веласіпедзе. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піяне́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да піянера (у 4 знач.). Піянерскі атрад. Піянерскі гальштук. □ Толя Кавалёў вяртаўся з піянерскага лагера ў свой горад на чацвёрты дзень вайны. Якімовіч.
•••
Піянерскі касцёр гл. касцёр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фармавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Прыгодны для адліўкі вырабаў у формах (у 6 знач.). Фармавая гліна.
2. Зроблены ў форме (у 6 знач.). Толя з Міхасём таксама выбралі сабе па буханцы фармавога хлеба. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недае́дзены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад недаесці.
2. у знач. прым. З’едзены не цалкам, не поўнасцю. — І добра, Толя. Ты, брат, заўсёды быў маладзец, — сказаў Сяргей Рыгоравіч, зноў беручыся за недаедзены агурок. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
боўць, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца ў знач. дзеясл. боўтаць — боўтнуць і боўтацца — боўтнуцца. А тут Толя вадою знячэўку — як плюхне!.. Ты да яго, а ён — боўць, боўць рукамі і нагамі і паплыў. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
драні́ца, ‑ы, ж.
Тое, што і дранка. Млын ад хаты аддзяляе грэбля, такая высокая, што, седзячы на прызбе, Толя бачыць толькі другі паверх млына ды шэры дах з драніцы і, побач з ім, верхавіны надрэчных алешын. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамаўча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1. Не адказаць, ухіліцца ад адказу. — А дзе ж бацька твой і брат? — прагаварыў разгублены Міхась. — Толя прамаўчаў. Якімовіч. [Хадоська] прамаўчала: знарок стала корпацца ў возе, быццам ладавала пасцель. Мележ.
2. Маўчаць некаторы час. Прамаўчаць увесь вечар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ранава́та, прысл.
Разм. Крыху рана. — Ці не ранавата, Іван Нічыпаравіч, — гаварыў Барташэвіч, устаючы з пасцелі. Апіраючыся на палку, ён прайшоўся па склепе. Якімовіч. — А курыць, брат, яшчэ ранавата, — сур’ёзна сказаў Толя заўчаснаму кавалеру, які і так зачырванеўся да вушэй. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брызе́нт, ‑у, М ‑нце, м.
Грубая непрамакальная парусіна. Толя сядзіць на носе чайкі і на ўзбраенні яго — доўгі, лёгенькі шост і «іжаўка» дзядзькі Антося, якая ляжыць на брызенце плашч-палаткі. Брыль. Усцяж па шашы, што вяла на Оршу, стаялі аўтамашыны, прыкрытыя брызентам. Шчарбатаў.
[Ад гал. presenning.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дра́тва, ‑ы, ж.
Тоўстая моцна прасмоленая або навошчаная нітка для шыцця абутку і іншых скураных вырабаў. Вашчыць дратву. □ Колькі разоў ні прыбягаў Толя на работу да дзядзькі Арцёма, ён бачыў, як амаль заўсёды той трымаў у роце дратву і спрытна арудаваў шылам. Даніленка.
[Польск. dratwa з ням. Draht — дрот.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)