дажджаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Плашч з непрамакальнай тканіны для засцярогі ад дажджу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суравы́, -а́я, -о́е.

Пра тканіну, ніткі: грубы, нябелены.

Суравое палатно.

С. абрус (з такой тканіны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штармо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -мо́вак, ж. (разм.).

Лёгкая куртка з воданепрымальнай тканіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

махро́вы, -ая, -ае.

1. Пра кветку з вялікай колькасцю пялёсткаў.

М. мак.

2. Пра тканіны, вырабы з тканіны з высокім ворсам.

М. халат.

3. перан. Ярка выражаны з боку якой-н. адмоўнай якасці.

М. рэакцыянер.

|| наз. махро́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блу́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

Жаночая кофтачка з лёгкай тканіны.

Батыставая б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падгу́зак, -зка, мн. -зкі, -зкаў, м.

Кавалак тканіны, які падсцілаецца грудному дзіцяці пад ніжнюю частку цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́нча нескл., н.

Кароткі суцэльны плашч з прамавугольнага кавалка тканіны або вязаны, які надзяваецца цераз галаву.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Вузкі доўгі дыванок з грубай тканіны, які рассцілаецца на падлозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плашч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Лёгкае паліто пераважна з непрамакальнай тканіны.

|| прым. плашчо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уто́к, утку́, м. (спец.).

Папярочныя ніткі тканіны, якія пераплятаюцца з падоўжнымі (асновай).

|| прым. уто́чны, -ая, -ае.