парэнхі́ма, ‑ы, ж.

Спец.

1. Асноўная тканка якога‑н. органа. Парэнхіма лёгкіх.

2. Асноўная тканка раслін, якая складаецца з клетак аднолькавага памеру.

[Ад грэч. parénchýma — напаўненне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ретикуля́рный анат. рэтыкуля́рны;

ретикуля́рная ткань рэтыкуля́рная тка́нка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надко́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Злучальная тканка, якая пакрывае паверхню касцей у чалавека і пазваночных жывёл.

Запаленне надкосніцы.

|| прым. надко́снічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапо́начны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перапонкі. Перапоначная тканка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

желе́зистыйII анат. зало́зісты;

желе́зистая ткань зало́зістая тка́нка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зало́зісты, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да залозы. Залозістая тканка. Залозістая клетка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

му́скульны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мускулаў. Мускульная тканка. Мускульныя скарачэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плява́, ‑ы, ж.

Вельмі тонкая скурка, тканка ў жывёльным або раслінным арганізме.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэтыкуля́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да крывятворных органаў. Рэтыкулярная тканка.

[Ад лац. reticulum — сетачка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ткань

1. текст. ткані́на, -ны ж.;

2. анат. тка́нка, -кі ж.;

жирова́я ткань тлу́шчавая тка́нка;

3. перен. ткані́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)