літарату́рна-тво́рчы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. літарату́рна-тво́рчы літарату́рна-тво́рчая літарату́рна-тво́рчае літарату́рна-тво́рчыя
Р. літарату́рна-тво́рчага літарату́рна-тво́рчай
літарату́рна-тво́рчае
літарату́рна-тво́рчага літарату́рна-тво́рчых
Д. літарату́рна-тво́рчаму літарату́рна-тво́рчай літарату́рна-тво́рчаму літарату́рна-тво́рчым
В. літарату́рна-тво́рчы (неадуш.)
літарату́рна-тво́рчага (адуш.)
літарату́рна-тво́рчую літарату́рна-тво́рчае літарату́рна-тво́рчыя (неадуш.)
літарату́рна-тво́рчых (адуш.)
Т. літарату́рна-тво́рчым літарату́рна-тво́рчай
літарату́рна-тво́рчаю
літарату́рна-тво́рчым літарату́рна-тво́рчымі
М. літарату́рна-тво́рчым літарату́рна-тво́рчай літарату́рна-тво́рчым літарату́рна-тво́рчых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

знахо́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Знойдзеная рэч.

Бюро знаходак (установа, якая вяртае згубленыя рэчы іх уладальнікам).

2. перан. Аб кім-, чым-н. набытым і вельмі патрэбным.

Творчыя знаходкі.

Гэты спецыяліст — з. для прадпрыемства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паэ́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Тэорыя літаратуры, вучэнне аб паэтычнай творчасці.

2. Раздзел тэорыі літаратуры, які вывучае структуру і творчыя прыёмы паэтычных твораў, іх форму і прынцыпы аналізу.

3. Паэтычная манера, уласцівая дадзенаму паэту, напрамку, эпосе.

П.

Янкі Купалы.

П. класіцызму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чалавекалю́б, ‑а, м.

Кніжн. Тое, што і чалавекалюбец. Вялікі чалавекалюб, цярплівы настаўнік, .. [Радзевіч] натхняў нас на творчыя пошукі. Рамановіч. Ядвігін Ш. — вялікі чалавекалюб. Чыгрын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́мысел, ‑слу, м.

1. Задуманы план дзеянняў; намер, задума. Творчыя замыслы. □ Пад цёмнаю навіссю панурых лясоў таяцца грозныя замыслы паўстаўшага сялянства. Колас.

2. Галоўная думка, ідэя мастацкага твора. Замысел паэмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыві́цца, прыўецца; пр. прывіўся, ‑вілася, ‑лося; зак.

Замацавацца, укараніцца, стаць звычайным. Ні класіцызм, ні рамантызм, ні сентыменталізм як творчыя метады не прывіліся ў беларускай літаратуры. «Полымя». Вось недзе ў часе вандровак і прывілося роду Абрама прозвішча Плотка. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паэ́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Раздзел тэорыі літаратуры, які вывучае структуру і творчыя прыёмы паэтычных твораў, іх форму і прынцыпы аналізу.

2. Сістэма паэтычных форм і прынцыпаў якога‑н. паэта або літаратурнага напрамку. Паэтыка Купалы. Паэтыка класіцызму. Паэтыка рамантызму.

[Грэч. poiētikē.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шука́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шукаць.

2. звычайна мн. (шука́нні, ‑яў). Імкненне, прага да чаго‑н. новага, старанні знайсці новыя шляхі ў навуцы, мастацтве, культуры і пад. Творчыя шуканні. □ Момант свядомага прыняцця ідэй марксізма-ленінізма быў для Змітрака Бядулі далёка наперадзе, гэтаму часу папярэднічаў доўгі перыяд цяжкіх сумненняў і пакутлівых шуканняў. Каваленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сімвалі́зм, ‑у, м.

1. Антырэалістычная плынь у літаратуры і мастацтве канца 19 — пачатку 20 стст., якая культывавала адрыў мастацтва ад рэальнага жыцця, абвяшчала сваім мастацкім прыёмам сімвал як выразнік недаступнай розуму сутнасці рэчаў і з’яў. Філасофская, эстэтычная прырода дэкадэнцкіх плыней сімвалізму і імпрэсіянізму не аказала прыкметнага ўздзеяння на ідэйна-творчыя пазіцыі Купалы і іншых беларускіх пісьменнікаў. Навуменка.

2. Тое, што і сімволіка (у 1 знач.). Сімвалізм вясельных абрадаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заро́дак, ‑дка, м.

1. У жывёл і чалавека: арганізм у першы перыяд свайго развіцця, які жывіцца за кошт матчынага арганізма або пажыўнымі рэчывамі, назапашанымі ў яйцы. Зародак кураняці. // У вышэйшых насенных раслін: зачатак новай расліны, які развіваецца з аплодненай яйцаклеткі ўнутры семені. Зародак семя пшаніцы.

2. перан. Пачатковы стан, першае праяўленне чаго‑н. Зародкі культуры. □ Містыцызм.. — атрута, якая забівала і забівае ўсе творчыя зародкі духоўнай дзейнасці чалавека. Лойка.

•••

У зародку — у самым пачатку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)