крана́льны, ‑ая, ‑ае.
Які кранае, расчульвае; хвалюючы. У чорных шырокіх вочках свяцілася вялікая пакута і нейкі своеасаблівы дзіцячы смутак, такі глыбока кранальны, што Таццяна не магла стрымліваць слёзы, гледзячы на яго. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здаро́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Стаміцца, змарыцца ў дарозе. Я здарожыўся, сеў каля хатак, Чакаючы сонейка, У блакнот свой заношу пачатак Вандроўнага дзённіка. Куляшоў. — Сядайце, калі ласка, здарожыліся нябось, — запрасіла Таццяна. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міну́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які паказвае мінуты (у 1 знач.). Мінутная стрэлка гадзінніка.
2. Працягласцю ў адну мінуту, каля мінуты. Мінутнае маўчанне. // Кароткачасовы, які хутка праходзіць. Адолеўшы мінутную разгубленасць, Таццяна смела падалася за хлопцам. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нія́каватасць, ‑і, ж.
Разм. Стан, пачуццё няёмкасці, сарамлівасці. Неўзабаве прыйшлі Андрэй Полаз і Раўнаполец. Трымалі яны сябе ў пачатку крыху афіцыйна ці, магчыма, проста адчувалі ніякаватасць у гасцях у дырэктара. Шамякін. Таццяна сумелася, адчула ніякаватасць. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праць, пяру, пярэш, пяра; пяром, пераце; незак., што.
Мыць, б’ючы пранікам (бялізну, палатно). Андрэй яшчэ здалёку пачуў, як нехта лупіў пранікам пад гарою — на кладках валаськоўцы здаўна пралі бялізну, — але не думаў, што гэта будзе Таццяна. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
булдаве́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Разм. Тое, што і булавешка. У правай руцэ ў яе была тоўстая чорная палка з нейкай адмысловай белай булдавешкаю — раней Таццяна чамусьці не заўважыла ў бабулі гэтай палкі. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпало́ць, ‑палю, ‑полеш, ‑поле; зак., што і без дап.
1. Правесці на поліве некаторы час. Пяць дзён адпалола.
2. Кампенсаваць працай на праполцы. Аўгіння кароў пасвіла. □ Таццяна за яе дзень адпалола.
3. Прапалоць пэўную плошчу. Адпалоць лён ад дарогі.
4. Кончыць палоць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́гадавацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.
Дасягнуць сталага ўзросту; вырасці. Бацькоў сваіх Таццяна не ведала, яна выгадавалася ў дзіцячым доме. Васілёнак. — Тата, чаму мне не страшна ў лесе?.. — Таму, дачушка, — адказаў ляснік, — што ты ў лесе радзілася, выгадавалася і ўвесь час жывеш... Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назусі́м, прысл.
Разм. Назаўсёды, зусім. Назусім прыйшоў я, а не ў госці. Кірэенка. [Дзядзька Раман:] — Вы, пане настаўніку, на ўсё лета едзеце да нас? — Так, на ўсё лета, а можа, і назусім. Колас. — Забегла яшчэ раз развітацца, — бадзёра сказала Таццяна. — Перад тым, як паехаць назусім. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прымачы́ць, ‑мачу, ‑мочыш, ‑мочыць; зак.
1. каго-што. Трохі змачыць, падмачыць. Дождж прымачыў сена.
2. што. Прыкласці што‑н. вільготнае, мокрае (да хворага месца). — Пайдзі да студні, выцягні вады і прымачы [гуз]... Брыль. Прыйшла Сцёпкава бабка Таццяна, прымачыла ручку [Петрыка] зёлкамі і перавязала чыстаю анучкаю. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)