пабарука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Падужацца, пабароцца з кім‑н. Пабарукацца з таварышам. // перан. Пазмагацца з кім‑, чым‑н. [Сцёпка:] «Ну, балота, пабарукаемся з табою, патрывожым твой спакой!» Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пералі́ўчаты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і пералівісты. Нясмелае шчоўканне салаўя перайшла ў звонкую, пераліўчатую трэль. Стаховіч. Не шэры палявы каменьчык перад табою, а празрысты самацвет, багаты пераліўчатай ігрою граней. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

батра́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Працаваць батраком, жыць батрацкім жыццём. — А бог? — Мана і бог. Чаму ён нам з табою, Скажы, не дапамог? Чаму, калі батрачыў, Ён мне не даў зямлі? Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саладзі́ны, ‑дзін; адз. няма.

Гушча, якая застаецца пасля вінакурэння, піваварэння і ідзе на корм жывёле. З табою чорт піва варыў, а саладзін адрокся. Прыказка.

•••

(Знацца, разбірацца) як свіння на саладзінах гл. свіння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сённека, прысл.

Абл. Сёння. У Мінск наш здалёку, з Дашавы, прыйшоў да нас сённека газ. Машара. — Слухай... А што калі мы з табою, жонка, ды сённека ў клуб выправімся? Там жа нейкае кіно. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлебаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які дае вялікі ўраджай хлеба; урадлівы. Хлебародны год. □ Сягоння мы гутарыць будзем З табою [Новым годам] да ранняй зары. Аб тым, што прынёс ты краіне, Пасёлкам яе, гарадам, Палям, хлебародным далінам, Рыбацкім густым невадам. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убы́ць сов.

1. (уменьшиться) убы́ть; (о весе) уба́виться;

2. разг. (обычно с отрицанием) ужи́ться;

з табо́ю ніхто́ не ўбу́дзе — с тобо́й никто́ не уживётся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапіка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго і без дап.

Разм. Злосна папракаць. А прыходзіў хто-небудзь да Валі, старэйшыя сёстры скоса паглядалі і дапікалі яе: навошта павяла поўны пакой, глядзі, колькі пяску панеслі, вечна з табою спакою няма. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падаклярава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каму, з інф., з дадан. сказам і без дап.

Разм. Паабяцаць што‑н. [Чорны:] — Давай пойдзем разам, браце. Раз я падакляраваў, то без ніякае мітрэнгі мы зараз з табою і сходзім у тую акадэмію. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зу́мерыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Даваць гукавы сігнал зумерам. Трэба было яшчэ паспрабаваць, ці працуе лінія. [Пракапчук] пачаў зумерыць, аднак ніводнай адзнакі таго, што там, на другім канцы проваду, ёсць жывыя людзі, якія з табою могуць гаварыць, могуць цябе слухаць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)