палысе́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў лысым; аблыселы. Бацька спаў, і Сяргей убачыў на падушцы яго палыселую, з высокім пакатым ілбом галаву і зарослы густою шчэццю твар. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
правярну́ць, ‑вярну, ‑вернеш, ‑верне; зак., што.
Разм. Спрытна і хутка ажыццявіць, зрабіць што‑н. — Нам, браце мой, трэба работку адну правярнуць, — пачаў Ярмоленка сваім грубаватым голасам. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штурхатня́, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і штурханіна. Шум і штурхатня ў невялікім пакоіку.. надакучылі Міхасю і Сяргею і прымушалі іх часта выходзіць на двор пакурыць. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валаво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць; незак.
Разм. Наўмысна зацягваць вырашэнне якой‑н. справы; валакіціць. [Васіль Ціханавіч:] — І пасеялі б не пазней, калі б гэты куркуль Пятроў не валаводзіў з насеннем... Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жарсткава́ты, ‑ая, ‑ае.
Крыху жорсткі (у 1, 3, 4 і 5 знач.). Жарсткаваты характар. □ Жарсткаватыя валасы [Рудчанкі] былі зачэсаны назад, і таму вялікі і пукаты лоб здаваўся вельмі высокім. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адшалясце́ць, ‑лясціць; зак.
Кончыць шалясцець. Адшалясцеў барвовым лісцем кастрычнік, мінулі халодныя.. дні і ночы лістапада, пачаўся снежань. Сіўцоў. / у перан. ужыв. Дні прайшлі, адшалясцелі зоры На гарачых крыллях навальніц. Трус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калма́ціць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; незак., каго-што.
Рабіць калматым; кудлаціць, касмаціць. Ярмоленка пры слове «буксір» моршчыў твар, калмаціў каротка падстрыжаныя валасы. Сіўцоў. Ля берага вецер калмаціць Густую чупрыну трысця. Кляўко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
курку́ль, ‑я, м.
1. Селянін-кулак на Украіне.
2. Пагард. Пра хцівага, скупога чалавека. І пасеялі б не пазней, калі б гэты куркуль Пятроў не валаводзіў доўга з насеннем... Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куса́чы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і куслівы. Вялікія, нейкія рыжыя [камары] і надта ж кусачыя. Сачанка. «Які ж ты кусачы», — прыслухоўваючыся да яго фальцэту, не без злосці думаў Рудчанка. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зако́нна,
1. Прысл. да законны (у 1 знач.).
2. у знач. вык. Справядліва, па закону. — А што калі мая дачка сотак пяць у лядзе проса пасеяла, дык то ж законна, яна работніца лясгаса. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)