сіне́нне ср. (действие) сине́ние, си́нька ж.; см. сіні́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сі́нены

1. прич. синённый; см. сіні́ць;

2. прил. синёный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сіні́цца, сініцца; незак.

1. Фарбавацца ў сіні колер. Мора сініцца сінім алоўкам. Бядуля.

2. Падсіньвацца (пра бялізну).

3. Зал. да сініць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насіні́ць, ‑сіню, ‑сініш, ‑сініць; зак.

1. што. Зрабіць сінім; густа падсініць. Насініць кофтачку.

2. чаго. Падсініць нейкую колькасць чаго‑н. Насініць бялізны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сі́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

1. гл. сініць.

2. Сіняя фарба для падсіньвання бялізны, паперы.

С. для бялізны.

3. Сіняга колеру капіравальная папера для размнажэння чарцяжоў, а таксама чарцёж, адбіты з калькі на такой паперы (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсіні́ць, ‑сіню, ‑сініш, ‑сініць; зак., што.

1. Падфарбаваць чым‑н. сінім. Падсініць ваду.

2. Апускаючы ў ваду з разведзенай сінькай, надаць сіняваты колер. Падсініць бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засіні́ць, ‑сіню, ‑сініш, ‑сініць; зак., што.

Пафарбаваць у сіні колер, зрабіць сінім. Засініць азёры на контурнай карце. // Залішне падсініць. Засініць бялізну. // Разм. Запэцкаць чым‑н. сінім. Засініць пальцы чарнілам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переси́нивать несов.

1. (заново, ещё раз) перасі́ньваць;

2. (слишком сильно) перасі́ньваць;

3. (всё, многое) сіні́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сі́нены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад сініць.

2. у знач. прым. Які стаў сінім, афарбаваўся ў сіні колер. Сіненае палатно.

3. у знач. прым. Які падсініўся; падсінены. Сіненая бялізна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасіні́ць, ‑сіню, ‑сініш, ‑сініць; зак., што.

1. Зрабіць сінім, падсіненым. [Лайзан] ледзь сабраўся прыжмурыць вочы, а світанак пасініў ужо шыбы, і за акном першым азваўся .. верабей. Броўка.

2. Перасініць усё, многае. Пасініць бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)