сёння,

гл. сягоння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ны́нче нареч., разг. цяпе́р; (сегодня) сяго́ння, сёння;

ны́нче у́тром сяго́ння (сёння) ра́ніцай;

не ны́нче за́втра не сёння за́ўтра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рабо́таться безл. працава́цца;

сего́дня хорошо́ рабо́тается сяго́ння до́бра працу́ецца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запо́іны, ‑ін; адз. няма.

Разм. Тое, што і заручыны. Галоўку ўчашы ты прыгожа, — Сягоння прыедуць сваты. З гарэлкай прыедуць сягоння Й запоіны будуць твае. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сённясягоння (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Шат., Касп., Бяльк., Гарэц., Сцяшк.; смарг., ашм., чэрв., Сл. ПЗБ; ЛА, 2), сёння, сёнё, сённі ‘тс’ (Сл. ПЗБ), сёні ‘тс’ (Янк. 1, Жд. 1), сёнійка (Гарэц.), сёнечы ‘тс’ (Бір. дыс., Сл. ПЗБ), сёніка, сённіка ‘тс’ (Сцяшк.), сёнячы ‘тс’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк., Нар. лекс.). Слова ўтварылася ў выніку сцягнення сягоння (гл.); гл. Карскі 2-3, 74; 1, 270: ваўк. siōni (Федар. 1) < śe​hóńi.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паза́ўтра, прысл.

Абл. Паслязаўтра. [Зоська:] Мы яшчэ не жабракі, мамка! [Марыля:] Але не сягоння, то заўтра, назаўтра будзем імі. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́ўтра, прысл.

1. У наступны дзень пасля сягонняшняга. Сягоння субота, а заўтра нядзеля. З нар. песні. Сёння зробіш — заўтра як знойдзеш. Прыказка. // У недалёкім будучым; хутка. Не гавары, кім быў учора, Скажы, кім заўтра хочаш стаць. Жычка.

2. у знач. наз. за́ўтра, нязм., н. Наступны дзень за сягонняшнім. Адкласці на заўтра. Закончыць работу да заўтра. // Недалёкае будучае. На нашых вачах расце горад камуністычнага заўтра, які праз некалькі год стане прамысловым раёнам старажытнага Полацка. Грахоўскі. Уздымаліся тосты за гаспадароў,.. за наша шчаслівае сёння і светлае заўтра. Корбан.

•••

Да заўтра — а) да наступнага дня; б) прынятая форма развітання: да сустрэчы ў наступны дзень.

Не сягоння, дык заўтра; не сягоння — заўтра гл. сягоння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закульга́вець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Стаць кульгавым. — Конь мой белы закульгавеў, то няма як ехаць мне сягоння. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рашы́ць, рашу́, рэ́шыш, рэ́шыць; рэ́шаны; зак.

1. з інф. Абдумаўшы, прыйсці да якога-н. выніку, заключэння.

Рашыў ехаць сягоння.

2. з інф. і дадан. Вынесці рашэнне адносна каго-, чаго-н.

Праўленне калгаса рашыла пачаць будаўніцтва электрастанцыі.

3. што. Расходаваць што-н. нажытае (разм.).

Р. маёнтак.

Рашыць жыцця — забіць.

|| незак. раша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. рашэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нае́здзіцца сов., разг. нае́здиться, наката́ться;

я сяго́ння ўдо́сталь ~дзіўся — я сего́дня вдо́воль нае́здился (наката́лся)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)