высуша́ць

сушыць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. высуша́ю высуша́ем
2-я ас. высуша́еш высуша́еце
3-я ас. высуша́е высуша́юць
Прошлы час
м. высуша́ў высуша́лі
ж. высуша́ла
н. высуша́ла
Загадны лад
2-я ас. высуша́й высуша́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час высуша́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

труди́ть несов., уст. вярэ́дзіць; тру́дзіць; (голову — ещё) сушы́ць;

труди́ть го́лову сушы́ць галаву́;

труди́ть но́ги вярэ́дзіць (біць, тру́дзіць) но́гі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дасушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., што.

1. Скончыць сушыць што‑н., высушыць поўнасцю. Дасушыць бялізну. Дасушыць сена.

2. і чаго. Насушыць дадаткова чаго‑н. Дасушыць сухароў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсушы́ць, -сушу́, -су́шыш, -су́шыць; -су́шаны; зак., каго-што.

Высушыць зверху, кругом.

А. мокрае адзенне.

|| незак. абсу́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абсу́шванне, -я, н. і абсу́шка, -і, ДМ -шцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сушэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. сушыць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недасушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., што.

Недастаткова, не зусім высушыць. Недасушыць сена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., што.

1. Зрабіць сухім, поўнасцю высушыць. Пагранічнікі туліліся ў простых сялянскіх хатах,.. ніколі не могучы канчаткова прасушыць вопратку ад восеньскай ці зімовай вільгаці. Брыль. — Скінь боты, я прасушу іх... Мележ.

2. і без дап. Сушыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., што.

1. Высушыць, перасушыць усё, многае. Расчыніла неба сені, Пазганяла сонца цені, Пасушыла вільгаць, росы, Распусціла ў небе косы. Колас.

2. Сушыць некаторы час. [Акцызнік:] — Можна і чаравічкі скінуць ды пасушыць, каб ногі не прэлі на пасецы, каб нагам здаравей было. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысу́шны ’засушлівы’ (ТС). Да сухі́, сушы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сушы́цца, сушу́ся, су́шышся, су́шыцца; незак.

1. Сушыць, звычайна на сабе, мокрую вопратку, абутак.

С. каля грубкі.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Сохнуць (у 1 знач.), прасушвацца, засушвацца.

На балконе сушыцца бялізна.

У печы сушацца грыбы.

|| зак. вы́сушыцца, -сушуся, -сушышся, -сушыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)