пасу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. Перамясціцца, перасунуцца крыху.

П. наперад.

Пасунься, я сяду.

2. перан. Пайсці далей, наперад у якіх-н. адносінах.

Будаўніцтва пасунулася.

3. Тое, што і сунуцца (у 1 знач.).

4. Павольна пайсці, паплесціся.

Пасунуўся дамоў.

|| незак. пасо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

толкну́ться

1. (столкнуться) сту́кнуцца;

2. (постучаться) разг. пасту́каць;

3. перен. (попытаться найти доступ куда-л.) су́нуцца, паткну́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Су́ндзіла ’непаваротлівы, няўклюдны чалавек’ (Мат. Маг. 2). Параўноўваецца з укр. дыял. сандига ’непаваротлівы чалавек; дахадзяга’, якое выводзіцца з *sъldyga (гл. папярэдняе слова), што да ўкр. досовдати(ся) ’даплесціся, дабрацца’ (< *do‑sъldati sę) (Шульгач, Прасл. гідронім., 169). Сумніўна; хутчэй да сунуцца (гл. сунуць) праз незафіксаванае *сунда (параўн. дыял. durandá ад durʼėč, гл. Саевіч, Derywacja, 161) з экспрэсіўным суф. ‑іла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сова́ться разг.

1. (устремляться) су́нуцца; (лезть) ле́зці;

2. (вмешиваться) мяша́цца;

3. страд. со́вацца, усо́ўвацца, засо́ўвацца; запіха́цца, запі́хвацца; саджа́цца, уса́джвацца; ты́цкацца; падсо́ўвацца; со́ўгацца; см. сова́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паткну́цца, ‑ткнуся, ‑ткнешся, ‑ткнецца; ‑ткнёмся, ‑ткняцеся; зак.

Разм. Сунуцца, паказацца куды‑н. Жанкі з дзецьмі былі на агародах, баючыся паткнуцца ў вуліцу. Чорны. — Мы ім дамо пытлю, няхай толькі паткнуцца! — гулі мужчыны. Грахоўскі. — Ой, Волька, як жа на вуліцу выйсці, — бядуе Уля. — Людзі пальцамі паказваць будуць... — І раптам крык: — Ну, няхай яшчэ раз паткнецца ў нашу хату — кіпнем аблію! Паўлаў. // перан. Паспрабаваць што‑н. зрабіць, памкнуцца. Паткнуцца сказаць сваё слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дви́гаться

1. ру́хацца; (идти) ісці́;

2. (шевелиться) варушы́цца, кра́тацца;

3. (по службе) прасо́ўвацца;

4. страд. су́нуцца, со́вацца, со́ўгацца; ру́хацца; варушы́цца, кра́тацца; см. дви́гать 1, 2, 3, 5.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плуга́ніцца ’плесціся’ (ашм., Сл. рэг. лекс ), ’ісці, стаміўшыся’ (брагін., З нар. сл.). укр. плугтштися ’плесціся, павольна ехаць’, рус. бранск., паўд. плюгангтіься ’паволі ісці, ехаць, цягнуцца, плесціся за кім-н/. Бел.-укр.-паўд.-рус. ізалекеа. характэрная наяўнасцю суф. -я//- (магчыма, пры ад’ідэацыі прыметніка паганы) у адрозненне ад паўн.-слав. *prugavъ > плюгавец (гл.) з суф. ‑ав‑. Зыходнае слова захавалася ў чэш. мове — plouhati (< прасл. *plug‑a‑!i) ’цягнуцца, ледзь сунуцца, цягнуць ногі па гразі, на мокрай зямлі, пэцкацца граззю’, plonžiti se ’паўзці, ледзь перасоўвацца’, plouživy ’павольны’, pližiti se ’падкрадвацца’, ’паўзці, падпаўзаць’ (Махэк₂, 462). Роднасным з’яўляецца лат. bjugt ’мякчэць і станавіцца слізкім’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Перамясціцца, перасунуцца крыху. Сотнікаў пасунуўся на вышэйшае [месца] і зноў узяў пад абстрэл немцаў, пакуль Рыбак двойчы не адолеў якіх сто метраў, што аддзялілі іх ад Гасціновіча. Быкаў. // Пацясніцца, адсунуцца, вызваляючы каля сябе свабоднае месца. Дзядзька, які пасунуўся і даў мне месца, быў старэйшым у гэтай сям’і. Кавалёў.

2. Пачаць сунуцца. Раптам маё вудзільна неяк рэзка здрыганулася і шпарка пасунулася ў рэчку. Ляўданскі. Раптам адна купіна заварушылася і шпарка пасунулася да нас. Паслядовіч.

3. перан. Прасунуцца наперад у якой‑н. справе, наблізіцца да пастаўленай мэты, да завяршэння. За які год доктарская дысертацыя Карнея Мінавіча гэтак пасунулася, што легла на стол машыністак для перадруку. Сабаленка.

4. Падацца наперад, сунуцца на каго‑, што‑н. з варожым намерам. Няхай цяпер толькі пасунуцца фашысты ноччу ў вёску, як адразу тут жа будуць і .. [партызаны]. Шамякін. [Кашын] адштурхнуў нагою скрынку, усхапіўся і, чырвоны як рак, пасунуўся на сына. Карпаў.

5. Памкнуцца. Лявон было пасунуўся да Міколавага пакоя, але.. спыніўся, не дайшоўшы. Корбан. [Гэля] падрыхтавалася, паспакайнела, пасунулася да шклянкі з бэзам, што стаяла на чырвонай сурвэце. Лось.

6. Павольна пайсці, паплесціся. Разышоўшыся з Панасам, дзед Талаш павольна пасунуўся балотамі, прыслухоўваючыся да шолахаў і галасоў палескай ночы. Колас. — Пірат, на месца! — Сабака ўтуліўся і нехаця пасунуўся ў будку. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́вацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да сунуцца (у 1, 2 знач.).

2. Хадзіць з месца на месца, мітусіцца. — Ах, матухны, — зноў пляснула рукамі Аўгеня: — Усе людзі святкуюць, адна я, як тая дурная калатоўка, соваюся: ні свята, ні спакою не бачу. Колас. [Даўгулевіч:] Я ўвесь дзень соваўся з кутка ў куток, не знаходзячы сабе месца. Гурскі.

3. Перамяшчацца, перасоўвацца куды‑н. [Манг] падышоў да вады, паказаў, як соваецца па вадзе човен. Маўр. // Плысці, пасоўвацца (пра туман, хмары і пад.). На небе соваецца наперад круглы чырвоны месяц. Бядуля.

4. Зал. да соваць (гл. сунуць у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умешвацца, мяшацца, уступаць; увязвацца, вязацца, утыкацца, лезці, сунуцца, уліпаць (разм.); уразацца, укліньвацца, тачыцца (перан.) □ утыкаць нос, ткнуць нос, торкаць нос, соваць нос, сунуць нос, пхаць нос, лезці з носам, сунуцца з носам

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)