трэ́снуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак., чым і без дап. (разм.).

Моцна стукнуцца, ударыцца.

Т. галавой аб сцяну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́цяцца, вы́тнуся, вы́тнешся, вы́тнецца; вы́цяўся, вы́цялася; вы́тніся; зак., аб каго-што і чым.

Ударыцца, стукнуцца.

В. аб вушак.

Балюча в. галавой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тра́хнуться тра́хнуцца; сту́кнуцца; (упасть) пля́снуцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тра́хнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. (разм.).

Упасці з размаху, моцна стукнуцца аб што-н.

Т. аб сцяну.

|| незак. тра́хацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́хнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. (разм.).

1. Выцяцца, стукнуцца аб што-н.

Б. галавой аб вушак.

2. Паваліцца з шумам.

Б. на падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гру́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. (разм.).

1. Стукнуцца аб што-н.

Г. патыліцай аб сцяну.

2. Зваліцца або паваліцца з грукатам, шумам.

Качарга грукнулася аб падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бабо́хнуць

стукнуцца аб што-небудзь, утварыць громкія гукі; разбіць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. бабо́хну бабо́хнем
2-я ас. бабо́хнеш бабо́хнеце
3-я ас. бабо́хне бабо́хнуць
Прошлы час
м. бабо́хнуў бабо́хнулі
ж. бабо́хнула
н. бабо́хнула
Загадны лад
2-я ас. бабо́хні бабо́хніце
Дзеепрыслоўе
прош. час бабо́хнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бабэ́хнуць

стукнуцца аб што-небудзь, утварыць громкія гукі; разбіць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. бабэ́хну бабэ́хнем
2-я ас. бабэ́хнеш бабэ́хнеце
3-я ас. бабэ́хне бабэ́хнуць
Прошлы час
м. бабэ́хнуў бабэ́хнулі
ж. бабэ́хнула
н. бабэ́хнула
Загадны лад
2-я ас. бабэ́хні бабэ́хніце
Дзеепрыслоўе
прош. час бабэ́хнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ткнуться то́ркнуцца, сту́кнуцца; (сунуться куда-нибудь) паткну́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га́хнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Моцна ўдарыцца, стукнуцца аб што‑н. Гахнуцца аб падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)