Старма́ ‘старчма’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Укр. сто́рма ‘тс’. Паводле ЕСУМ (5, 427), звязана з старчма (гл.), але тут, хутчэй, метатэза з *стро́ма (гл. стромы); націск на канцы паводле старчма́, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стремни́на

1. (в реке) быстрыня́, -ні́ ж.;

2. уст., книжн. (крутизна, бездна) стро́ма, -мы ж., кру́ча, -чы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крутизна́ ж.

1. кру́тасць, -ці ж., стро́мкасць, -ці ж.;

2. (круча) кру́ча, -чы ж., стро́ма, -мы ж., абры́ў, -ры́ву м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

яр м., обл.

1. (обрыв) кру́ча, -чы ж., абры́ў, -ры́ву м., стро́ма, -мы ж.;

2. (овраг) яр, род. я́ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Стамаўка́ ‘вертыкальна’ (лід., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. дыял. ста́млять ‘вертыкальна’, паўн.-рус. стамико́мстрома, стаўма’, стами́к ‘вертыкаль; апорны брус’, ‘стромая гара’, першапачаткова *stamъ, роднаснае літ. stomuõ ‘постаць, рост’, лат. stãmenis ‘тулава’, ц.-слав. устаменити ‘паставіць’, лац. stāmen ‘аснова ставаў’, гоц. stōma ‘фундамент; падножжа’; далей звязана з стаць, стаяць; гл. Траўтман, 282; Фасмер, 3, 745.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

отве́с м.

1. техн. адве́с, -са м.;

2. (вертикальный склон) стро́ма, -мы ж.; (вертикаль) вертыка́ль, -лі ж.;

спусти́ться по отве́су спусці́цца па стро́ме.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тарчма́ ’стаўма, старчаком’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр.), ’строма, вертыкальна’ (Касп.), тарчмака́ ’тырчма’ (Бяльк.), тарчмако́м ’старчаком, уніз галавой’ (Нас., Байк. і Некр.), ’потырч’ (Касп.), тарчмя́ ’тырчма’ (Растарг.), таршма́ ’тс’ (Сцяшк. Сл.), тыршмака́ ’ніц, на жываце’ (чашн., ЛА, 5), то́рчма ’стрымгалоў’ (Нас., Некр. і Байк., Мат. Маг.). Параўн. укр. торчма́ ’старчаком’. Прыслоўі на ‑ма (‑мя) ад тарчаць (гл.), аналагічныя да бегма (бегчы), крычма (крычаць), ускладнення часціцамі і адвербіялізаванымі склонавымі формамі назоўнікаў (Шуба, Прыслоўе, 57–58).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сто́ці ‘высокі, стаячы’, ‘строма’, ‘стойма’, сто́цевы ‘стромы’, сто́цы ‘стойма’, стоць ‘тс’, ‘вертыкальна’, ‘уніз галавой’, сто́цьмы ‘высокі’, сто́ця ‘стромка’ (Сл. ПЗБ), стоць, сто́цьма ‘галавою уніз’ (Янк. 1), ‘перпендыкулярна’ (Касп.), стоць, стацьмако́м ‘стаяком, дагары нагамі, дыбарам’ (Барад.), сто́цьма ‘нястрымна’ (Жд. 2), стоцькі ‘стойма’ (Др.-Падб.), стуць (галавой) ‘уніз галавой’ (Сцяшк.). Паводле аўтараў Сл. ПЗБ (4, 591–592), з літ. stãčias ‘стаячы, стромы, высокі’. Гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 132. Сюды ж назоўнікі стоці ‘апорныя слупы ў гумне’ (паст., ЛА, 4), стоць ‘беспарадак’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

схіл, нахіл, спад, спуск, скат, адхон, схон, адкос / абрывісты: абрыў, строма, круча, круцізна, касагор

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

палажы́ць, ‑лажу, ‑ложыш, ‑дажыць; зак., каго-што.

1. Тое, што і пакласці (у 1, 2, 4, 5, 7, 8 і 9 знач.).

2. Нанесці зверху слой чаго‑н. Палажыць грунт на палатно.

3. Будуючы, узвесці на нейкую вышыню. Улетку .. [сын і маці] нанялі цесляра дзеда Архіпа, і той памаленьку палажыў яшчэ два вянцы на зруб. Краўчанка. // Наслаць, пралажыць, укласці. Палажыць падлогу. □ Амаль што не каля кожнай хаты ляжалі кучы бярвенняў і гнілі, але нікому не прыходзіла ў галаву палажыць кладачку хоць супраць свае хаты. Колас.

4. Спец. Надаць якое‑н. становішча, напрамак (самалёту, судну). Палажыў [Пішчыкаў] машыну на крыло і спікіраваўшы строма, з першага ўдару падпаліў флагмана. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)