папрыко́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Прыкалоць што‑н. у многіх месцах, прыкалоць усё, многае. Гэлька.. павесіла на сцяну сваю вышытую тканіну, папрыколвала невялічкія кавалачкі рознага вышывання, паглядзела на ўсё. Сташэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паця́ўкаць, ‑ае; зак.
Разм. Цяўкаць некаторы час; цяўкнуць некалькі разоў. Сабака сваё зрабіў і толькі, каб не адразу парваць знаёмства з хлопцамі, адбегся і, вінавата аблізваючыся, пацяўкаў і падаўся дадому. Сташэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папае́сці, ‑ем, ‑ясі, ‑есць; ‑ядзім, ‑ясце, ‑ядуць; пр. папаеў, ‑ела; заг. папаеш; зак., чаго.
Разм. Есці доўга, неаднаразова; з’есці многа чаго‑н. І здаецца, Паўлік яшчэ ніколі не папаеў столькі пірага, як сёння. Сташэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папераджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Разм. Тое, што і папярэджваць. — Гавары толькі праўду, — папераджае Мар’янку Свірыд. Колас. Стукаецца вецер у маленькую разбітую шыбу маленькага акенца Лейбы, папераджае аб хуткім надыходзе зімы. Сташэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крупадзёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Машына для вырабу круп, а таксама невялікае прадпрыемства, дзе вырабляюць крупы. Амаль у кожным мястэчку мы знойдзем такое камбінаванае прадпрыемства, як пільня, млын, ваўначоска, сукнавальня, крупадзёрка і г. д. Сташэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгу́л, ‑у, м.
1. Моцнае, буйнае праяўленне чаго‑н. Разгул рэакцыі. □ О, колькі гэтая сям’я пагаравала ў часы бандыцкага разгулу, колькі начэй прасядзела гэта Малка з малымі дзецьмі ў гушчары азёрнага чароту. Сташэўскі.
2. Нястрымнае, буйна-вясёлае правядзенне часу; п’янства, папойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скудла́чыць, ‑лачу, ‑лачыш, ‑лачыць; зак.
Разм. Тое, што і скудлаціць. Віхор не дасць спакою [бярэзінцы] сваімі пацалункамі, скудлачыць яе косы, пакамечыць тонкае адзенне. Сташэўскі. А ўсход ружова-светлы будзе, Скудлачыць вецер пасмы хмар, Калі пры звонаў перагудзе Нявесты праяснее твар. Жылка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыне́ль, ‑няля, м.
Форменнае паліто спецыяльнага пакрою, са складкай на спіне і хлясцікам. У гэты час да стала падышоў малады рослы ў вайсковым шынялі хлапец. Сташэўскі. Тады, калі Віктар апранаў новы шынель, гімнасцёрку, ватнікі, яму стала шкада запаснога палка. Навуменка.
[Ад фр. chenille.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кантро́ль, ‑ю, м.
1. Праверка дзейнасці каго‑, чаго‑н.; назіранне з мэтай праверкі. Устанавіць кантроль за якасцю прадукцыі. Камітэт народнага кантролю.
2. Установа або арганізацыя, якая кантралюе чыю‑н. дзейнасць. Дзяржаўны кантроль. Працаваць у кантролі.
3. зб. Кантралёры. Кантроль правярае білеты. Сташэўскі.
[Фр. controle.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абша́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Разм. Вельмі ўважліва, дапытліва агледзець, абмацаць, абшукаць. Абшарыць кішэні. □ З’явіліся паліцэйскія і далажылі, што ўсё абшарылі і нічога не знайшлі. Машара. А ў хаце Гэлькі абшарылі паліцыянты ўсе закуткі, камору, вышкі, перайшлі ў варывеньку, нарэшце, у хлеў. Сташэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)