жари́ща разг. гарачыня́, -ні́ ж.; спёка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́смаліць², -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што (разм.).

Знішчыць агнём, сонцам і пад.; выпаліць.

Пажар высмаліў лес.

Спёка высмаліла траву на паплавах.

|| незак. высма́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жара́ гарачыня́, -ні́ ж.; (зной) спёка, -кі ж., спяко́та, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жара́спёка’, ’гарачка’ (ТСБМ). Рус. жара́спёка’, укр. жара́ ’тс’, ’гарачка’, славац. žiara ’зарыва, гарачыня’, серб.-харв. жа̀распёка’, славен. žara ’сып’. Варыянт ж. р. ад таго ж кораня, што жар (гл.). Не выключана, што значэнне ’гарачка’ ўзнікла на базе значэння ’сып’, вядомага шэрагу моў. Гл. жа́ры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

золь, ‑і, ж.

Сырое, пранізлівае халоднае надвор’е. Ні зімовая сцюжа, ні летняя спёка, ні золь, ні дождж не спынялі работы на будоўлі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халадо́к, -дку́, м.

1. Цяністае месца, цянёк.

Сядзець у халадку.

2. Свежае халаднаватае паветра.

Павеяла халадком.

3. Час сутак, калі ўжо спала або яшчэ не наступіла спёка.

Халадком добра касіць.

4. перан. Стрыманасць, раўнадушнасць у адносінах да каго-, чаго-н.

У голасе яго адчуваўся х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зной м. спёка, -кі ж., спяко́та, -ты ж., гарачыня́, -ні ж., прыпа́р, -ру м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фу, выкл.

1. Ужыв. пры выражэнні дакору, прыкрасці, пагарды, агіды, нездаволенасці і пад.

Фу!

Як вам не сорамна!

Фу!

Брыдота якая!

2. Ужыв. для выражэння стомленасці або палёгкі, задавальнення.

Фу!

Якая страшэнная спёка!

Фу, як здарожыўся!

Фу ты (разм.) — ужыв. пры здзіўленні або раздражненні ад чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тро́пік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Уяўны круг, які праходзіць паралельна зямному экватару на адлегласці 23°26’ на поўнач або на поўдзень ад яго.

Т.

Казярога.

Т.

Рака.

2. Гарачы пояс зямнога шара, размешчаны паміж экватарам і гэтым кругам.

|| прым. трапі́чны, -ая, -ае.

Трапічная спёка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кі́пень ’квецень’, ’гарачыня, спёка’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Некр., Бір., ТС, Бяльк., Сцяц.). Гл. кіпецень, кіпець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)