пацы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Абл. Падаіць. [Нявестка], відаць, спярша сваю [карову] пацыркала, а потым ужо спяшалася сюды. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўпе́рад, прысл.

Абл. Спачатку, спярша, перш за ўсё. Бабка наўперад зірнула ў акенца. Колас. [Міканор:] — Аранне адложым пакуль! Землеўпарадкаванне наўперад правядзём! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спрэ́ждаспярша’ (Рам. 6), ‘раней’ (Бузук, Спроба, 58). Бузук (там жа) сумняваецца ў паходжанні слова, якое прыпамінае рус.-ц.-слав. прѣжде < ст.-слав. прѣжде ‘раней’. Магчыма, кантамінацыя апошняга з пярэж ‘тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

на́перво нареч., прост. спача́тку, спярша́; (прежде всего) перш за ўсё;

пе́рво-на́перво перш-на́перш.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напі́ць, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; ‑п’ём, ‑п’яце; пр. наліў, ‑піла, ‑піло; зак.

Разм. Выпіць на нейкую суму. Спярша яшчэ тое-сёе разумеючы, Віктар прыкідваў у галаве, на колькі ён наліў. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наперёд нареч., прост.

1. (вперёд) напе́рад;

2. (сначала) спярша́, перш, спача́тку, упе́рад;

за́дом наперёд за́дам напе́рад.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закватарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Разм. Стаць на кватэру; пасяліцца. Спярша Кірыла Арлоўскі закватараваў у свайго брата Паўла. Паслядовіч. Круглоў часова закватараваў у Міхася Стралкова, з якім яны працавалі ў адным аддзеле рэдакцыі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шакі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

Бянтэжыць, ставіць у няёмкае становішча каго‑н. сваімі паводзінамі (парушаючы правілы прыстойнасці). Лазарэвіча спярша шакіравалі і фамільярныя, адносіны да яго гэтай прыгожай жанчыны і яе ледзь не блатняцкі жаргон. Паслядовіч.

[Ад фр. choquer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напача́тку, прысл.

Разм. Спярша, спачатку. Дом, здавалася, пусты. А можа ўсё ж такі ёсць хто? Пастукаць у дзверы? Напачатку нічога, доўга нічога, а потым мяккія крокі дарослага чалавека. Лобан. Кватэру было знайсці не так лёгка, як.. [Максіму Адамавічу] думалася напачатку. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цапу́-лапу́, прысл.

Разм. Спехам. [Кісяленка:] — Трэба тут без спеху, з пачуццём, толкам і расстаноўкаю. А вы цапу-лапу — і няма! Так можна ўвесь бохан злопаць і не адчуць смаку. С. Александровіч. // Пра хуткае і неахайнае выкананне якой‑н. работы. Спярша сядзіць рукі склаўшы, а пасля ўжо цапу-лапу. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)