пыта́ть несов.

1. прям., перен. (мучить) катава́ць, му́чыць;

2. (пробовать) разг. спрабава́ць, прабава́ць;

пыта́ть сча́стья спрабава́ць на шча́сце; (искать счастья) шука́ць шча́сця;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

то́га, -і, ДМ то́зе, мн. -і, тог, ж.

У старажытных рымлян: верхняе мужчынскае адзенне, род мантыі, звычайна з белай шэрсці.

Убірацца ў тогу каго-чаго (кніжн.) — спрабаваць выдаць сябе за каго-н. або заваяваць сабе якую-н. рэпутацыю, не маючы на гэта дастатковых падстаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́бовать несов.

1. спрабава́ць, прабава́ць, про́баваць;

про́бовать свои́ си́лы спрабава́ць (прабава́ць, про́баваць) свае́ сі́лы;

про́бовать пройти́ прабава́ць (про́баваць) прайсці́;

2. (отведывать) каштава́ць;

про́бовать я́блоко каштава́ць я́блык;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сало́міна, -ы, мн. -ы, -мін, ж.

1. Пустое ў сярэдзіне сцябло злакавых раслін з патаўшчэннямі ў месцах прымацавання лісцяў.

2. Адно сцябло саломы.

|| памянш. сало́мінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Хапацца за саломінкуспрабаваць выратаваць сябе ці якую-н. справу, маючы надзею на сродкі, што дапамагчы не могуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мытава́цьспрабаваць, прымушаць, рабіць што-небудзь’ (Кос.). Да мыта (> ⁺мытаваць ’прымушаць плаціць мыта’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

густава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

Абл. Спрабаваць на смак. // Па смаку падыходзіць адно да другога. [Джузепе:] А дай-тка мне, Джакобе, смажаніны, Каб ведаць, як яна густуе З віном вось гэтым. Клімковіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Разм. Спрабаваць на смак; каштаваць. Пірагом запах хлеб — хто яго спытваў калі, той пірог. Лобан. // Есці. — Я даўно сала не спытваў, — сказаў тужліва Міхалючок. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмалі́цца, ‑малюся, ‑молішся, ‑моліцца; зак.

1. Маленнем, просьбай спрабаваць выпрасіць у бога сабе дараванне, адагнаць ад сябе зло. Ад смерці не адмолішся. Прыказка.

2. Разм. Скончыць маліцца. Адстагнаў, адмовіўся, адплакаў даўно ўжо наш працоўны народ. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изве́дывать несов. (радость, страх и т. п.) зазнава́ць, спазнава́ць; (испытывать) спрабава́ць; (понимать) разуме́ць; (узнавать) зве́дваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ва́жыцца1 ’вагацца, хістацца’ (Мат. Гом.). Да важыць (гл.).

Ва́жыцца2 ’ўзважвацца; адважвацца, рашацца’ (Гарэц.); ’спрабаваць’ (Шн., 142). Да важыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)