прыго́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць прыгоднага. Прыгоднасць чалавека да працы. Прыгоднасць ежы да спажывання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ширпотре́б (това́ры широ́кого потре́бления) разг. шырспажы́ў, -жы́ву м. (тава́ры шыро́кага спажыва́ння);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ширпотре́бовский шырспажыве́цкі;

ширпотре́бовские това́ры тава́ры шырспажы́ву, тава́ры шыро́кага спажыва́ння, шырспажыве́цкія тава́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спажыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што.

1. Выкарыстоўваць як ежу.

С. мяса.

2. Выкарыстоўваць, расходаваць для сябе.

|| зак. спажы́ць, -жыву́, -жыве́ш, -жыве́; -жывём, -жывяце́, -жыву́ць; -жы́ты.

|| наз. спажыва́нне, -я, н.

Тавары народнага спажывання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамтава́ры, ‑аў; адз. няма.

Агульная назва асноўных прамысловых тавараў бытавога спажывання (тканіны, абутку, адзення і пад.). Продаж прамтавараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шырспажы́ў, ‑жыву, м.

Разм. Спажыванне чаго‑н., карыстанне чым‑н. у значным маштабе вялікай колькасцю людзей; прадукцыя, прызначаная для такога спажывання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электрасе́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Сукупнасць правадоў і збудаванняў, якія служаць для перадачы электраэнергіі ад месца вырабу да месц спажывання. Электрасетка завода. Высакавольтная электрасетка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак.

1. што. Зрабіць, вырабіць што-н.; згатаваць, падрыхтаваць для спажывання, яды.

П. цэментны раствор.

П. вячэру.

2. што і чаго. Прывесці ў стан годнасці для ўжытку; падрыхтаваць загадзя.

П. калёсы ў дарогу.

П. корму свінням.

|| незак. прыгато́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спажыва́нне, ‑я, н.

1. Ужыванне ў якасці прадуктаў харчавання і пад. Спажыванне малака і малочных вырабаў.

2. Выкарыстанне чаго‑н. для задавальнення якіх‑н. патрэб. Спажыванне паліва. Тавары народнага спажывання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акцы́з, ‑у, м.

1. У капіталістычных краінах — ускосны падатак на прадметы шырокага спажывання, які прадпрыемцы ўключаюць у прадажную цану тавару.

2. Разм. уст. Назва ўстаноў, якія збіраюць такі падатак. Служыць у акцызе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)