по́шасць, ‑і, ж.
Хвароба, эпідэмія. [Вярхоўскі:] Тыф! Між іншым, вашай дыктатуры варта было б падумаць, як ліквідаваць гэтую пошасць. Маўзон. // Напасць, насланнё. І так бывала не адзін раз праходзіла фашысцкая пошасць, а жыццё задушыць ёй так і не ўдалося. Няхай.
•••
Маравая пошасць — эпідэмія, якая выклікае вялікую смяротнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́зва, ‑ы, ж.
1. Гнойная або запалёная ранка на скуры ці слізістай абалонцы. Язва страўніка. Язва дванаццаціперснай кішкі. □ Высветлілася, што ў чалавека язва, прычым у такім становішчы, што прыйшлося неадкладна рабіць аперацыю. «Звязда».
2. Уст. Мор, эпідэмія.
3. перан. Пра якія‑н. адмоўныя, шкодныя з’явы ў грамадскім жыцці. З высокім пачуццём чалавека новай, сацыялістычнай маралі паэт выкрывае язвы капіталістычнага горада. Гіст. бел. сав. літ.
4. перан. Разм. Пра злога, шкадлівага, з’едлівага чалавека. Ну і язва ж ты. □ [Варавы:] А як з тою варажбіткай, Праксэдай? [Алена:] Вось толькі яна нам і стаіць упоперак горла косткай. Зазер’е наша на ўвесь раён.., на ўсю вобласць добрымі справамі славіцца, і толькі гэта язва ўсё нам псуе. Краўчанка.
•••
Моравая язва (уст.) — эпідэмія, якая выклікае вялікую смяротнасць.
Сібірская язва — заразная хвароба буйной рагатай жывёлы, авечак, коней, на якую часам хварэюць і людзі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)