чака́н¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Штэмпель для выбівання відарысаў на паверхні металічных вырабаў (манет, медалёў і пад.).

2. Адбітак відарыса на паверхні металічнага вырабу; чаканка.

3. Слясарны інструмент у выглядзе зубіла, прызначаны для чаканкі.

4. Старажытная ручная халодная зброя — разнавіднасць баявой сякеры з доўгім дзяржаннем і насаджаным на яго вузкім лязом у выглядзе дзюбы, а таксама малаткападобным абухом на канцы (гіст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

варшта́т, ‑а, М ‑таце, м.

1. Спецыяльна абсталяваны стол для ручной сталярнай, слясарнай і інш. работы. Слясарны варштат. Шавецкі варштат.

2. Разм. Стан для красён. У чатырнаццаць год.. [Гліцэра] села за варштат ткаць сурвэты і ручнікі і пакінула хадзіць на спеўкі. С. Александровіч.

3. Уст. Станок. Загрукацелі звонка тры новыя дрылявыя варштаты. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)