шчу́пласць, ‑і, ж.

Уласцівасць шчуплага; мізэрнасць, слабасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́мощность няду́жасць, -ці ж.; сла́басць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уязви́мость ура́злівасць, -ці ж.; сла́басць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хи́лость сла́басць, -ці ж., кво́ласць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слабіна́, -ы́, мн. слабіны́, -бі́н, ж.

1. Слабае месца ў чым-н. (менш моцнае, слабей нацягнутае і пад.; разм. і спец.).

С. фала (каната, троса).

2. перан. Слабасць, недахоп (разм.).

С. ў характары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капітулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; зак. і незак.

1. Здацца (здавацца), згадзіўшыся на капітуляцыю, адмовіўшыся ад барацьбы.

Безагаворачна к.

2. перан. Адступіць (адступаць) перад цяжкасцямі, перашкодамі; прызнаць (прызнаваць) сваё бяссілле, слабасць.

К. перад цяжкасцямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атані́я, ‑і, ж.

Аслабленне пругкасці і эластычнасці тканак арганізма; вяласць, слабасць тканак і мускулаў.

[Грэч. atonia — расслабленасць, вяласць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схі́льны, -ая, -ае.

1. Які мае схільнасць да чаго-н.

С. да музыкі.

2. Які выказвае прыхільнасць, слабасць да чаго-н.

С. да азартных гульняў.

3. Які мае задаткі да чаго-н.

С. да меланхоліі.

С. прастуджвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Не́мачслабасць, бяссілле, хвароба’ (Нас., Касп., Грыг., Гарэц., Чуд., Яруш., Пятк. 2, Жд. 2, Янк. Мат., ТС, Сцяшк.), ’хвароба, ліха’ (чавус., Нар. сл.), ’слабасць, перашкода’ (дзярж., Нар. сл.), niémač ’нейкая пошасная хвароба была за прыгонам’ (Варл.), не́мач ’д’ябал, чорт’ (Сл. ПЗБ), укр. не́міч ’хвароба, слабасць’, рус. не́мочь ’хвароба’, польск. niemoc ’хвароба, бяссілле’, чэш., славац. nemoc ’тс’, луж. njemoc/njamoc ’тс’, славен. nemȏčслабасць’, серб.-харв. немо̄ћ, мак. немоќ, немошслабасць, хвароба’, балг. немощ. Прасл. *nemoktь да *mogti, гл. магчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

не́мач, -ы, ж. (разм.).

1. Недамаганне, слабасць, хвароба.

Забывацца на сваю н.

2. Гора, няшчасце.

Каб на яго (яе, іх, цябе, вас) немач; няхай яго (яе, іх, цябе, вас) немач (разм., груб.) — праклён са знач. «чорт яго (яе, іх, цябе, вас) бяры».

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)