сквалы́жничество ср. ску́пасць, -ці ж., скна́рлівасць, -ці ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скна́рлівасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць скнарлівага, надзвычайная скупасць. У хаце Раманоўскіх часта нядобрым словам успаміналі Сухавеяў, расказвалі пра іх скнарлівасць і нечалавечнасць. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скря́жничество ср. ску́пасць, -ці ж., скна́рнасць, -ці ж., скна́рніцтва, -ва ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скна́рнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Быць скнарай, праяўляць надзвычайную скупасць. Ад парога [старшыня] дадаў тым жа строгім і ўладарным голасам, .. каб Сямён не скнарнічаў, а зрабіў патрэбнае неадкладна ж. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прижи́мистость разг. прыці́склівасць, -ці ж.; (скупость) ску́пасць, -ці ж., скна́рнасць, -ці ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Лакота, ст.-бел. лакота ’ласунак’ (1596 г.), рус. алкота ’голад’, ц.-слав. алкота, ст.-чэш. lakota ’скупасць, прагнасць да ежы’, ст.-слав. лакота ’прагнасць, скупасць’салькота. Запазычанне са ст.-польск. /а£о/а < сканкрэтызаванае прасл. olkota ’нешта смачнае’ з абстрактнага ’прагнасць, пражэрлівасць’ (Слаўскі, 4, 446).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паскупі́цца, ‑скуплюся, ‑скупішся, ‑скупіцца; зак.
Праявіць скупасць, празмерную эканомію. Мікодым, хоць і быў жмінда, на гэты раз не паскупіўся. Сабаленка. У нядзелю пайшла Маўра на базар прадаваць шчаўе... Да базары паскупілася пусціць дзешавей, прасядзела ледзь не да вечара. Сяркоў. — Сёння Амархан не паскупіўся, плоў прыгатаваў, — адказаў Мікола. Даніленка. // на што. Даць, выказаць мала чаго‑н. Паскупіцца на пахвалу. □ Але ж яшчэ не было такога, каб паляўнічы паскупіўся на фарбы для апісання велічыні той дзічы, якую ён упаляваў. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́гнасць, ‑і, ж.
1. Імкненне задаволіць свае празмерныя жаданні, патрэбы. Сцяпан Самасейка навучыў мяне ненавідзець багацце, уладную сілу грошай, раскошу, асабісты дабрабыт і чалавечую прагнасць. Асіпенка. [Грышук:] — Паўнюткая торба [рыбы]! Дык не, яшчэ давай... Да чаго даводзіць прагнасць чалавечая! Ракітны. // Выяўленне жадання задаволіць якія‑н. патрэбы. Патржанецкі ўхапіўся за ежу з такой прагнасцю, нібы тыдзень нічога не еў. Чарнышэвіч.
2. Скупасць, жадлівасць. [Гаспадыня] ад прагнасці, што страціць дарэмныя рукі, аж задыхалася, твар у яе быў пабіты на плямы. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увасабля́ць несов.
1. (представлять в образе живого существа) олицетворя́ть;
2. (выражать в вещественном образе) воплоща́ть; олицетворя́ть;
1, 2 см. увасо́біць;
3. (быть воплощением каких-л. качеств) олицетворя́ть;
у. ску́пасць — олицетворя́ть ску́пость
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)