ску́льптарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Разм. Жан. да скульптар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анімалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Мастак або скульптар, які паказвае ў сваіх творах пераважна жывёл.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вая́тель уст., высок. ску́льптар, -ра м.; разьбя́р, -ра́ м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разьбя́р, ‑а, м.
1. Майстар па мастацкай разьбе. Пры Аружэйнай палаце працавала і вялікая група беларускіх разьбяроў. «Звязда». Да крыжа была прыбіта фігурка Хрыста, зробленая з дрэва невядомым разьбяром. Колас.
2. Уст. Скульптар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́лепіць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., што.
1. Лепячы з мяккага матэрыялу, зрабіць, стварыць што‑н. Вылепіць снежную бабу. Скульптар вылепіў бюст Купалы.
2. Разм. Абклеіць. Вылепіць сцяну газетамі. □ — Дык што вам з тых грошай, здурнелі вы, ці што! У сметнік іх трэба выкінуць ці кут вылепіць імі, цяпер жа савецкія ўжо, лепшыя! Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маста́к, ‑а, м.
1. Творчы работнік у галіне выяўленчага мастацтва (жывапісец, графік, скульптар). Мастак-дэкаратар. Мастак-карыкатурыст. □ Пакуль мастак піша партрэт Роліча, я размаўляю з старым рыбаком. В. Вольскі.
2. Чалавек, які творыць у галіне мастацтва, літаратуры. Мастак слова. □ Чорны — раманіст-эпік, мастак-мысліцель, мастак-інтэлектуаліст. Для яго адным з важнейшых прынцыпаў быў прынцып гістарызму. Дзюбайла.
3. Пра таго, хто дасягнуў высокай дасканаласці ў якой‑н. справе. [Сушылаў] не толькі ўмеў паляваць і рыбачыць, але і гатаваць быў мастак. Шамякін. [Глеб:] — Гаварыць ты не мастак, гэта я ведаю, а думаць над сваім жыцыём кожны павінен. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
варажы́ць несов.
1. гада́ть, ворожи́ть;
в. на ка́ртах — гада́ть (ворожи́ть) на ка́ртах;
2. (строить догадки) гада́ть;
3. предрека́ть, предска́зывать;
4. разг. привлека́ть, зачаро́вывать, чарова́ть, завора́живать;
5. перен., разг. колдова́ть;
ску́льптар ~жы́ў над глі́най — ску́льптор колдова́л над гли́ной;
◊ ба́бка на́двае ~жы́ла — погов. ба́бушка на́двое сказа́ла (гада́ла)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)