тарпава́ць, -пу́ю, -пу́еш, -пу́е; -пу́й; -пава́ны; незак., што.

Складаць у торпы.

Т. жыта.

|| наз. тарпава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэзава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Скласці (складаць) тэзісы да артыкула, даклада і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каталагізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Скласці (складаць) каталог чаго-н.

|| наз. каталагіза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выцалё́ўваць

складаць цэлае з кавалкаў’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выцалё́ўваю выцалё́ўваем
2-я ас. выцалё́ўваеш выцалё́ўваеце
3-я ас. выцалё́ўвае выцалё́ўваюць
Прошлы час
м. выцалё́ўваў выцалё́ўвалі
ж. выцалё́ўвала
н. выцалё́ўвала
Загадны лад
2-я ас. выцалё́ўвай выцалё́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выцалё́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вершама́нія, ‑і, ж.

Хваравітае жаданне складаць вершы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. гл. насяліць.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Складаць насельніцтва чаго-н.

Птушкі насяляюць лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратакалі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., што (кніжн.).

Складаць пратакол (у 1—3 знач.).

|| зак. запратакалі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падтэксто́ўваць

складаць тэкст для песеннай музыкі (падтэкстоўваць партытуру)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падтэксто́ўваю падтэксто́ўваем
2-я ас. падтэксто́ўваеш падтэксто́ўваеце
3-я ас. падтэксто́ўвае падтэксто́ўваюць
Прошлы час
м. падтэксто́ўваў падтэксто́ўвалі
ж. падтэксто́ўвала
н. падтэксто́ўвала
Загадны лад
2-я ас. падтэксто́ўвай падтэксто́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падтэксто́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заскирдо́вывать несов. сціртава́ць; склада́ць у тарпы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

анатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Скласці (складаць) анатацыю чаго-н.

|| зак. таксама праанатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)