Пе-пе-пе ’падзыўныя для кароў’ (лях., ДАБМ, камент., 895). Гукапераймальнае, утворанае, магчыма, з пачатковага складу і.-е. назвы скаціны *pekʼu‑ (параўн. лац. pecusскаціна’, ст.-інд. páçu, paçús, авест. pasu‑ ’тс’, ст.-грэч. πέκος ’шкура’, гоц. faíhu ’грошы’, ст.-в.-ням. fihuскаціна’, прасл. *pьsъ ’(калматы) сабака’). Параўн. і інш. падзыўныя словы для кароў з гэтым жа коранем: псе-псе-псе, псейка‑псейка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дабы́так ’пажыткі, дабро’. Агульнаславянскае слова. Параўн. ст.-рус. добытъкъ ’маёмасць’, ’здабыча’, ст.-укр. добытокъ ’жывёла’, укр. доби́ток ’рабунак, здабыванне’, добито́к ’буйная рагатая жывёла’, добуто́к ’набытак’, добу́тки ’ягняты, цяляты і да т. п.’, ст.-чэш. dobytek ’свойская жывёла’, ’скаціна, дабро’, чэш. dobytek, славац. dobytok, польск. dobytek ’маёмасць’, ’свойская жывёла’, ’прыбытак, выгада’, балг. доби́тък ’свойская жывёла; скаціна’, макед. добиток ’жывёла’, серб.-харв. доби́так ’прыбытак; выгада’. Прасл. *dobytъkъ — вытворнае з суф. ‑ъkъ ад дзеепрым. прош. ч. *dobytъ (ад дзеяслова *dobyti). Для слоў гэтай групы прымаюць развіццё семантыкі: ’маёмасць’ > ’скаціна’. Падрабязны агляд у Трубачова, Эт. сл., 5, 49. Цікава, што ў рус. мове гэта слова вядома толькі ў старых помніках; у сучаснай мове, паводле Трубачова, няма. Але параўн. у СРНГ, 8, 82: добы́ток ’дзіця’ (кастр.), магчыма, іранічнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цягаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Здольны многа і цяжка працаваць; загартаваны ў працы; працавіты. Валы — цягавітая, пакорлівая скаціна, корму ёй дабіраць не трэба, а работы адзін вол зробіць за трое коней. Пестрак. [Дырэктар:] — Цяжкі цэх, ясна. Там не кожны падніме. Туды трэба чалавека цягавітага, з галавой, такога, што можа любую справу на ногі паставіць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каму́лка ’бязрогая карова’ (Ян.), да камель2 (гл.). Аднак не выключае, што гэта лексема гснетычна звязапа з літ. gamulä ’бязрогая скаціна’ (больш падрабязна гл. Трубачоў, Эт. сл., 10. 174–175).⇉

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаба́тка ’бязрогая карова’ (Нар. сл., Сл. паўн.-зах., Мат. Маг.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад прым. лсібат‑ая і суф. к‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 113). Параўн. таксама рус. пск. лоба‑ тик ’лабастая скаціна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малы́, малэ́й ’невялікі’, ’нязначны па колькасці’, ’меншы, чым патрэбна’, ’кароткі’, ’слабы’, ’неістотны, нязначны’, ’малалетні’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС; драг., КЭС), Малы Воз ’Малая Мядзведзіца’ (паст., Сл. ПЗБ), малое ’дзіця’ (Нас., Шат.). Ст.-бел. малъ, малый ’невялікі, дробны, невысокі’, ’малады, малалетні’, ’кароткачасовы’, ’малапрацяглы’, ’колькасна нязначны, небагаты’, ’нікуды не варты, нязначны’, ’ледзь прыкметы, слабы’. Укр. мали́й, рус. ма́лый, мало́й, польск. mały, палаб. molĕ, н.- і в.-луж. małki, в.-луж. mały, чэш., славац. malý, славен. mȃli, mál, серб.-харв. ма̏о, макед. мал, балг. малък, ст.-слав. малъ. Прасл. malъ ’малы, невялікі’. Самымі блізкімі і.-е. паралелямі з’яўляюцца ст.-в.-ням. small, ням. schmall ’вузкі’, ’тонкі’, ’бедны’, smalaz vihu ’дробная скаціна’, гоц. smals ’малы, нязначны’, ст.-грэч. μῆλον ’дробная скаціна, авечкі’, ірл. míl ’жывёла’, лац. malus ’дурны, благі’ (з ’малы, недастатковы’), а таксама франц. māla ’карова’, гал. maal ’цялушка’, ст.-ісл. smale ’дробная скаціна’, — і.-е. *(s)mōl‑/*(s)mēl ’дробная скаціна’ (Бернекер, 2, 13; Голуб-Копечны, 215; Брукнер, 320; Махэк₂, 349; Фасмер, 2, 564; Бязлай, 2, 163–164). Скок (2, 375) дапускае гукаперайманне як крыніцу разглядаемай лексемы. Мартынаў (Балто-слав.-итал. изогл., 30) мяркуе аб пранікненні іт. malos у зах.-балт. арэал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жывёла, ‑ы, ж.

1. Усякая жывая істота, акрамя раслін. Дзікія жывёлы. Млекакормячыя жывёлы. // Усякая жывая істота ў процілегласць чалавеку. Ні чалавек, ні жывёла не можа ступіць на гэтыя нетры Гнілога балота. Колас.

2. зб. Свойская сельскагаспадарчая скаціна і птушка. Племянная жывёла. Пагалоўе жывёлы. Буйная рагатая жывёла. □ Другі гурток другой жывёлы, Дзесятак кур, пявун вясёлы Каля платоў чарвей шукалі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самапа́сам нареч., прям., перен., разг. без присмо́тра; на свобо́де;

скаці́на ко́рміцца с. — скот ко́рмится без присмо́тра (на свобо́де);

дзе́ці гадава́ліся с. — де́ти росли́ без присмо́тра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лэбзя ’карова без рог’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Калі гэта не запазычанне (з польск.?), параўн. славац. lebza ’башка’, то можна меркаваць, што ўварылася яно з лэб ’лоб’ (гл.) і суф. ‑за (як галамоўза ’бязрогая скаціна’). Аналагічна лабанька (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скот м., скоти́на ж.

1. собир. жывёла, -лы ж., скаці́на, -ны ж.; бы́дла, -ла ср.;

рога́тый скот рага́тая жывёла;

племенно́й скот племянна́я жывёла;

2. бран. жывёліна, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)