Магазе́й рэзервуар лямпы для газы’ (Касп.), ’дзяржаўны свіран’ (Касп.), магазе́я ’магазін, лаўка’, ’свіран’ (Мат. Гом.), ’агульны свіран у вёсках’ (Растарг.). Укр. магазе́йсвіран’, рус. ярасл., алан. магазе́я, магазе́й ’склад, магазін’. Запазычана ў эпоху Пятра I з гал. magazijn (< фр. magasin < італ. magazzino < араб. mahzū́n, mohā́zin ’склад тавараў’ (Фасмер, 2, 554). Гл. таксама бел. гамазе́я.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ссыпны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да ссыпкі. Ссыпныя аперацыі. // Які служыць, прызначаны для ссыпання чаго‑н. Ссыпны пункт. Ссыпны свіран. Ссыпны чан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патайні́к, ‑а, м.

Тое, што і тайнік. Дзед Іван узяў .. [партызана] на рукі і аднёс у свіран, дзе пад падлогай быў зроблены спецыяльны патайнік. Зуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гамазе́я ’магазін’ (Нас.). Рус. дыял. гамазе́я ’хлебны свіран, склад’, укр. дыял. гамазе́я, гамазе́й, гамазі́я, гамазі́й. Паводле Фасмера (1, 391), метатэза з магазея; параўн. рус. магазе́я, магазе́йсвіран, магазін’, укр. магазе́йсвіран для хлеба’. Гэтыя апошнія формы паходзяць ад гал. magazijn ’склад’ (аб гісторыі гал. слова гл. Фасмер, 2, 554–555). Фантастычна Рудніцкі, 551; укр. гамазей з магази́н і з уплывам слова музей (!).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патруці́ць, ‑тручу, ‑труціш, ‑труціць; зак., каго-што.

Атруціць ўсіх, многіх. Патруціць мышэй. □ І от зладзеі агалілі таго Зялёнку. Патруцілі сабак і ачысцілі камору і свіран. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасвіронак ’засек’ (воран., Сл. ПЗБ). Да свіран (гл.). Прыстаўка па‑ пад уплывам літ. pasvirne ’месца ў свірне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Інба́р ’будынак для збожжа, розных тавараў, свіран’ (Бяльк.), ’клець’ (Мат. Гом.), ст.-бел. имбаръ, инбаръ. Гл. амбар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жы́тніца, ‑ы, ж.

1. Уст. Памяшканне для захоўвання збожжа; свіран.

2. перан. Хлебародная вобласць краіны, якая забяспечвае хлебам іншыя мясцовасці. Украіна — жытніца СССР.

3. Разм. Жытняя салома. Волька па-мужчынску падхоплівала .. [віламі] жытніцу і кідала яе ў тарпу. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клець, ‑і, ж.

1. Традыцыйны сялянскі будынак для захавання маёмасці; свіран, кладоўка. Маці прынесла з клеці кавалак сала. Каваль.

2. Прыстасаванне для спуску і пад’ёму ў шахтах; шахтавы ліфт. Закончылася змена. Як у сне, Мы з клеццю на паверхню паляцелі... Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халу́па, ‑ы, ж.

Невялікая, несамавітая, бедная хата. Праз некаторы час замест старой Барысевічавай халупы.. [Тодар] паставіў новую хату, перасыпаў хлявы, гумно і пабудаваў свіран. Чарнышэвіч. [Стары:] — У людзей хаты як хаты, а ў яго [Атрохі] халупа: адну сцяну туды павяло, другую — туды. Ракітны.

[Польск. chałupa.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)