ускра́інны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ўскраіны, знаходзіцца на ўскраіне. Усюды, куды кінеш вокам, ляжалі руіны, руіны, недзе ля гарызонта акаймаваныя палоскаю ўскраінных домікаў. Карпаў. Матацыкл са стракатаннем прамчаў па магістралі, праляцеў па ціхай ускраіннай вуліцы і неўзабаве спыніўся. Сапрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халадні́к, ‑у, м.
Халодная страва з бацвіння, шчаўя, агуркоў, цыбулі, запраўленая смятанай і пакрышаным яйцом. З кухні чуваць быў прыглушаны басок: — Ну, Алена Паўлаўна, якія прэтэнзіі?.. Вы ведаеце, чым халаднік запраўлены? Смятана — першы гатунак, яйцы, цыбуля зялёная, кроп — халаднік, хоць выпі... Сапрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
набудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., чаго.
Пабудаваць у вялікай колькасці. [Кацярына:] — Гэта ж я тут тры гады таму назад на торфе рабіла. Завербавалася і першы раз у жыцці выехала з.. вёскі сюды на заработкі. А цяпер вось пасёлка і не пазнаць. Столькі тут набудавалі. Сапрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бурачко́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Падобны па колеру па бурак, лілова-чырвоны. Па шырокіх прагалках, што трапляліся на даўніх лесасеках, бурачковым аксамітам рассцілаліся круговіны дзікай канюшыны. Машара. — А вы што, прыезджы? — звярнулася другая, ніжэйшая, з рудаватымі валасамі і бурачковага колеру шчокамі, відаць, радая выпадку пазнаёміцца з маладым чалавекам. Сапрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цесната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.
1. Уласцівасць цеснага (у 1 знач.). Цесната памяшкання.
2. Адсутнасць вольнага месца, недахоп патрэбнай плошчы, прасторы. Невялікі з двума вокнамі і балкончыкам пакой быў застаўлены рэчамі — ложкамі, шафай, канапай. Але, нягледзячы на цеснату, тут было чыста і прыбрана. Сапрыка. У цеснаце, ды не ў крыўдзе. Прымаўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрызантэ́ма, ‑ы, ж.
Дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з пышнымі махровымі кветкамі рознай афарбоўкі. Лісці дрэў ужо кранула восеньская пазалота, але на клумбах яшчэ стракацелі яркія астры і хрызантэмы. Сапрыка. Жоўтае ўтульнае святло лямпы, белыя хрызантэмы ў слоіку, чырвонае, нібы рубін, віно ў чарках, натхняючыя вершы і мы ўдвух, забыўшыся аб усім на свеце... Хомчанка.
[Ад грэч. chrysós — золата і anthemion — кветка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Многа, доўга памучыцца; нацярпецца мук, гора. — [Дачка] ж у мяне адна-адзіная. Нікуды яе не адпушчу. Хопіць таго, што ў вайну колькі намучыліся. Сапрыка. // Зазнаць шмат цяжкасцей, памучыцца з кім‑, чым‑н. Намучыцца ў дарозе з маладым канём. // Вельмі стаміцца. [Цешча:] — Адам! Ну зірні ж на свайго сына... Толькі ціхенька, не разбудзі Мар’яны. Намучылася, бедная. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несур’ёзны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якому не ўласціва сур’ёзнасць, сур’ёзныя адносіны да жыцця; легкадумны. [Дзіміна] здавалася Максіму Сцяпанавічу несур’ёзнай, ветранай. Карпаў. Смірноў даволі скептычна ставіўся да розных прапаноў. Часам іх аўтараў лічыў несур’ёзнымі людзьмі, якія ўзнімаюць шуміху. Сапрыка. // Які не выяўляе сур’ёзнасці, легкадумны. Несур’ёзныя адносіны да працы.
2. Які не мае сур’ёзнага значэння; нязначны. Несур’ёзная справа. Несур’ёзныя заўвагі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прабе́гчыся, ‑бягуся, ‑бяжышся, ‑бяжыцца; ‑бяжымся, ‑бежыцеся; зак.
1. Прабегчы нямнога. Дагура ўскочыў, прабегся па палянцы. Асіпенка.
2. Зрабіць прабег пры ўзлёце ці пасадцы (аб самалёце).
3. Хутка пранесціся (пра вецер, святло і пад.). Раптам зашумеў вецер, прабегся верхавінамі кустоў, маланка асвятліла цемень неба. Сапрыка.
4. Тое, што і прабегчы (у 5, 6 знач.). [Хлапчук] артыстычна ўскінуў рукі і прабегся пальцамі па клавішах. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпунтавы́, ‑ая, ‑ое.
Спец.
1. Які мае адносіны да шпунта (у 1 знач.). Шпунтавы паз. // Які мае шпунты, забяспечаны шпунтамі. — Лесаматэрыялы прывезлі? — Звычайныя дошкі, не такія, як для шпунтавога рада, — з прыкрасцю адказаў інжынер. Сапрыка. // Злучаны, змацаваны пры дапамозе шпунта (у 1 знач.). Шпунтавое злучэнне. Шпунтавы вузел. // Прызначаны для вырабу шпунта. Шпунтавы струг.
2. Які зроблены са шпунта (у 2 знач.). Шпунтавая агароджа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)