лячэ́бна-саніта́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лячэ́бна-саніта́рны лячэ́бна-саніта́рная лячэ́бна-саніта́рнае лячэ́бна-саніта́рныя
Р. лячэ́бна-саніта́рнага лячэ́бна-саніта́рнай
лячэ́бна-саніта́рнае
лячэ́бна-саніта́рнага лячэ́бна-саніта́рных
Д. лячэ́бна-саніта́рнаму лячэ́бна-саніта́рнай лячэ́бна-саніта́рнаму лячэ́бна-саніта́рным
В. лячэ́бна-саніта́рны (неадуш.)
лячэ́бна-саніта́рнага (адуш.)
лячэ́бна-саніта́рную лячэ́бна-саніта́рнае лячэ́бна-саніта́рныя (неадуш.)
лячэ́бна-саніта́рных (адуш.)
Т. лячэ́бна-саніта́рным лячэ́бна-саніта́рнай
лячэ́бна-саніта́рнаю
лячэ́бна-саніта́рным лячэ́бна-саніта́рнымі
М. лячэ́бна-саніта́рным лячэ́бна-саніта́рнай лячэ́бна-саніта́рным лячэ́бна-саніта́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ме́дыка-саніта́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ме́дыка-саніта́рны ме́дыка-саніта́рная ме́дыка-саніта́рнае ме́дыка-саніта́рныя
Р. ме́дыка-саніта́рнага ме́дыка-саніта́рнай
ме́дыка-саніта́рнае
ме́дыка-саніта́рнага ме́дыка-саніта́рных
Д. ме́дыка-саніта́рнаму ме́дыка-саніта́рнай ме́дыка-саніта́рнаму ме́дыка-саніта́рным
В. ме́дыка-саніта́рны (неадуш.)
ме́дыка-саніта́рнага (адуш.)
ме́дыка-саніта́рную ме́дыка-саніта́рнае ме́дыка-саніта́рныя (неадуш.)
ме́дыка-саніта́рных (адуш.)
Т. ме́дыка-саніта́рным ме́дыка-саніта́рнай
ме́дыка-саніта́рнаю
ме́дыка-саніта́рным ме́дыка-саніта́рнымі
М. ме́дыка-саніта́рным ме́дыка-саніта́рнай ме́дыка-саніта́рным ме́дыка-саніта́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перагу́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Абменьвацца час ад часу воклічамі, словамі, гукамі, даючы знаць пра сябе; пераклікацца. Гулі ў цемры сірэны санітарных аўтамабіляў, патрулі перагукваліся, вецер разносіў па вуліцах пах дыму. Мікуліч. Недзе перагукваліся дзявочыя галасы. Крапіва. / Пра птушак, жывёл. Над вёскай павісла цішыня, толькі на далёкім жытнім палетку перагукваліся перапёлкі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саніта́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да санітарыі. Санітарная асвета. Санітарныя ўмовы работы. Санітарны стан памяшкання. // Які выконваецца паводле патрабаванняў санітарыі, звязаны з ажыццяўленнем мерапрыемстваў па санітарыі. Санітарны рэжым магазіна. Санітарны нагляд за ўмовамі працы на прадпрыемствах. □ Цяпер на парк звярнулі ўвагу. Ачысцілі ад смецця, правод зяць санітарныя рубкі. В. Вольскі. // Які выконвае абавязкі, звязаныя з санітарыяй. Санітарная інспекцыя. Санітарны ўрач. // Які выкарыстоўваецца ў санітарыі. Санітарнае абсталяванне. Санітарная тэхніка.

2. Які звязаны з медыцынскім абслугоўваннем, мае адносіны да медыцынскай службы (у арміі). Санітарная рота. Санітарная часць. Санітарны батальён. □ Усё намервалася [Мурашова] збегаць у санітарны пункт. Але Каця запярэчыла. Скрыган. Маці ляжала ў санітарнай зямлянцы, і навокал нячутна хадзілі людзі ў белым. Шамякін. // Які выкарыстоўваецца пры медыцынскім абслугоўванні. Санітарны поезд. Санітарная сумка. □ Пры адной сцяне ў глыбі пакойчыка стаяў ложак, падобны да санітарных насілак. Колас. Імчаліся то на ўсход, то на захад санітарныя машыны і абозы. Чорны.

•••

Санітарны вузел гл. вузел.

Санітарны дзень гл. дзень.

Санітарны інструктар гл. інструктар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)