урачэ́бна-саніта́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. урачэ́бна-саніта́рны урачэ́бна-саніта́рная урачэ́бна-саніта́рнае урачэ́бна-саніта́рныя
Р. урачэ́бна-саніта́рнага урачэ́бна-саніта́рнай
урачэ́бна-саніта́рнае
урачэ́бна-саніта́рнага урачэ́бна-саніта́рных
Д. урачэ́бна-саніта́рнаму урачэ́бна-саніта́рнай урачэ́бна-саніта́рнаму урачэ́бна-саніта́рным
В. урачэ́бна-саніта́рны (неадуш.)
урачэ́бна-саніта́рнага (адуш.)
урачэ́бна-саніта́рную урачэ́бна-саніта́рнае урачэ́бна-саніта́рныя (неадуш.)
урачэ́бна-саніта́рных (адуш.)
Т. урачэ́бна-саніта́рным урачэ́бна-саніта́рнай
урачэ́бна-саніта́рнаю
урачэ́бна-саніта́рным урачэ́бна-саніта́рнымі
М. урачэ́бна-саніта́рным урачэ́бна-саніта́рнай урачэ́бна-саніта́рным урачэ́бна-саніта́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сандружы́ннік, ‑а, м.

Член санітарнай дружыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бальнеатэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Раздзел санітарнай тэхнікі, прызначаны ствараць на аснове дадзеных бальнеалогіі неабходныя ўмовы для засцярогі мінеральных вод ад спусташэння і забруджання і выпрацоўваць метады найбольш эфектыўнага іх выкарыстання з лячэбна-прафілактычнай мэтай.

[Ад лац. balneum — лазня і слова тэхніка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

медсантру́д м. (профессиона́льный сове́т рабо́тников ме́дико-санита́рного де́ла) медсанпра́ца, -цы ж. (прафесіяна́льны саю́з рабо́тнікаў ме́дыка-саніта́рнай спра́вы).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саніта́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да санітарыі. Санітарная асвета. Санітарныя ўмовы работы. Санітарны стан памяшкання. // Які выконваецца паводле патрабаванняў санітарыі, звязаны з ажыццяўленнем мерапрыемстваў па санітарыі. Санітарны рэжым магазіна. Санітарны нагляд за ўмовамі працы на прадпрыемствах. □ Цяпер на парк звярнулі ўвагу. Ачысцілі ад смецця, правод зяць санітарныя рубкі. В. Вольскі. // Які выконвае абавязкі, звязаныя з санітарыяй. Санітарная інспекцыя. Санітарны ўрач. // Які выкарыстоўваецца ў санітарыі. Санітарнае абсталяванне. Санітарная тэхніка.

2. Які звязаны з медыцынскім абслугоўваннем, мае адносіны да медыцынскай службы (у арміі). Санітарная рота. Санітарная часць. Санітарны батальён. □ Усё намервалася [Мурашова] збегаць у санітарны пункт. Але Каця запярэчыла. Скрыган. Маці ляжала ў санітарнай зямлянцы, і навокал нячутна хадзілі людзі ў белым. Шамякін. // Які выкарыстоўваецца пры медыцынскім абслугоўванні. Санітарны поезд. Санітарная сумка. □ Пры адной сцяне ў глыбі пакойчыка стаяў ложак, падобны да санітарных насілак. Колас. Імчаліся то на ўсход, то на захад санітарныя машыны і абозы. Чорны.

•••

Санітарны вузел гл. вузел.

Санітарны дзень гл. дзень.

Санітарны інструктар гл. інструктар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвалі́цца, хвалюся, хвалішся, хваліцца; незак.

Расхвальваць што‑н. сваё, свае поспехі, заслугі і пад. Хваліцца сілай. □ — Вось гэта ў мяне сёлета добра ўрадзіла! — хваліўся гаспадар, паказваючы на канюшыну. Бядуля. [Сонька] ўсім хваліцца, што кучаравая ад роду, але мы ведаем, што без гарачага цвіка тут не абыходзіцца. Сяркоў. Дык вось кінь, Ілья, хваліцца Сваім громам, бліскавіцай: Твая тэхніка — старая, У архіў даўно пара ёй. Крапіва. // З пахвальбой расказваць пра свае ўчынкі, дасягненні і пад. Бацька, захмялелы, хваліўся за сталом, што ён зарабіў не блага і надумаў набыць машыну-воўначасалку. Кухараў. Адразу ж пачала [імянінніца] хваліцца: — А ў нас сёння смачны-смачны пірог быў, з варэннем. Юрэвіч. // З выхваляннем абяцаць зрабіць што‑н. Польскі хлопец Янэк хваліўся сваёй маме, што ён наловіць многа рыбы. Брыль. [Хлапчукі:] — А яшчэ хваліўся — любога на лапаткі палажу! Рунец. // Расказваць, паведамляць пра што‑н. Лясніцкі.. звярнуўся да Тацяны: — Хваліцеся ж, Тацяна Карпаўна, вашымі поспехамі ў санітарнай справе. Шамякін. Пра гэтае месца мы нікому з рыбакоў не хваліліся, бо, апрача ўсяго, там лепш чым дзе бярэцца рыба. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)