выко́нваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

1. гл. выканаць.

2. Строга прытрымлівацца чаго-н.

В. санаторны рэжым.

3. Здзяйсняць, несці грамадзянскія абавязкі.

В. службу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

санато́рскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і санаторны. Санаторскі парк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

санаторна-...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову «санаторны», напрыклад: санаторна-курортны, санаторна-прафілактычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выко́нваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да выканаць.

2. Строга прытрымлівацца чаго‑н. Выконваць законы. Выконваць санаторны рэжым.

3. Здзяйсняць, несці грамадзянскія абавязкі. Выконваць службу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэжы́м, ‑у, м.

1. Дзяржаўны лад. Царска-паліцэйскі рэжым. □ [Чалавек:] — Цяпер, брат, парадак не той будзе, не стары рэжым... Галавач.

2. Дакладна ўстаноўлены распарадак жыцця, працы, адпачынку і пад. Рэжым дня школьніка. Санаторны рэжым. Пасцельны рэжым хворага.

3. Сістэма правіл, неабходных для дасягнення пэўнай мэты. Рэжым эканоміі.

4. Умовы існавання, работы чаго‑н. [Прафесар] намаляваў яркую карціну велізарнага значэння лясоў для клімату, рэжыму рэк. Гавеман.

[Фр. régime.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)