во́блік, ‑у, м.
Тое, што і аблічча. Воблік горада. Маральны воблік савецкага чалавека. □ Федароўскі стараўся ахапіць самыя разнастайныя праявы народнага жыцця, яго быту і духоўнай творчасці, каб перад чытачом паўстаў яскравы воблік пэўнага рэгіёна ва ўсёй яго самабытнасці. Саламевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
параўна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Заснаваны на параўнанні, супастаўленні чаго‑н. Параўнальны метад даследавання. □ Кантрастны, параўнальны паказ з’яў розных сфер жыцця, паказ адных з’яў на фоне другіх сапраўды ярка раскрываў і паэтызаваў тую ці іншую падзею, сітуацыю, чалавечы характар. Саламевіч.
2. Спец. Які выражае параўнанне, служыць для параўнання. Параўнальныя даданыя сказы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выкана́ўчы, ‑ая, ‑ае.
1. Які ажыццяўляе выкананне рашэнняў, пастаноў заканадаўчых органаў, практычна кіруе чым‑н. Выканаўчая ўлада. Раённы выканаўчы камітэт.
2. Які мае адносіны да выканаўцы (у 2 знач.). Выканаўчае майстэрства. □ Побач з апісаннем тыпаў казачнікаў.. М. Федароўскі падае найбольш характэрныя рысы індывідуальнай выканаўчай манеры некаторых апавядальнікаў. Саламевіч.
•••
Выканаўчы ліст гл. ліст 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інфарма́тар, ‑а, м.
1. Той, хто інфармуе, паведамляе пра што‑н. — Як жа мне ўзяць на сябе.. ролю даносчыка, ролю шпіка? — У вас вельмі адсталыя, аднак, уяўленні. Не шпік і не даносчык, а звычайны інфарматар. Лынькоў.
2. Тое, што і інфармант. Машынскі адкрыў у асобе Пяткевіча надзвычай добрага інфарматара і ад яго запісаў многа этнаграфічных матэрыялаў. Саламевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрыярха́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да патрыярха (у 1 знач.). Патрыярхальны род.
2. Верны старым традыцыям. Патрыярхальны ўклад жыцця. Патрыярхальнае выхаванне. □ У доўгай паношанай світцы, падпяразанай саматканым шырокім поясам, ён [падарожнік], здалося Андрэю, прыйшоў з нейкай далёкай патрыярхальнай старыцы. Пестрак. Цяпер, калі патрыярхальныя абрады і звычаі, што паслужылі асновай прыказак, пайшлі ў забыццё, асобныя прыказкі становяцца незразумелымі. Саламевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́крут, ‑а, М ‑руце, м.
Гіст. У дарэформеннай царскай Расіі — салдат-навабранец. Рэкрут, якога на службу вялі, Выгнаны з хаты нябога, Разам са жменькай бацькоўскай зямлі Браў абразок у дарогу. Лось. За.. час [25‑гадовай службы ў салдатах] бацькі рэкрута паміралі, жонка выходзіла за другога, і калі салдат вяртаўся дадому, яму не было дзе прытуліцца, не было за што рук зачапіць. Саламевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастухо́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пастуха, уласцівы яму. Большую ўвагу сярод свайго пастухоўскага брата аддаваў Цімох Яхімаву Юзіку. Колас. Любіць яшчэ пісьменнік вечарамі раскласці на двары вогнішча, прысесці ля яго пакурыць. Гэта, відаць, звычка далёкага пастухоўскага маленства. С. Александровіч. Сярод песень, сабраных М. Федароўскім, — любоўныя, сямейныя, вясельныя, радзінныя, купальскія, жніўныя, дзіцячыя, пастухоўскія, рэкруцкія, балады, прыпеўкі і г. д. Саламевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́зніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак., ад каго-чаго чым.
Разм. Мець асаблівасці, рысы, якія адрозніваюць каго‑, што‑н. ад іншага (іншых), робяць непадобным на іншых; адрознівацца. [Сцяпан Уласавіч] амаль нічым не розніцца ад іншых дзядзькоў — ні гаспадаркай, ні адзеннем. Мележ. Публіцыстычнасць П. Глебкі розніцца ад мяккага лірызму Я. Купалы, ад эпічнай непаспешлівасці Я. Коласа. «Полымя». Сучасны варыянт песні «Ой, рэчанька, рэчанька» таксама розніцца ад змешчанага ў пятым томе «Люду беларускага». Саламевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разнаста́йны, ‑ая, ‑ае.
Неаднолькавы з другім (другімі) па якіх‑н. прыкметах. Вільготная зямля і начная цішыня даносілі разнастайныя гукі неўгамоннага жыцця. Колас. Разнастайныя па форме, па велічыні сняжынкі ляцелі, кружыліся перад машынай, віхрыліся збоку. Шамякін. // Які складаецца з неаднолькавых, непадобных асоб, прадметаў, элементаў і пад. Разнастайны жывёльны свет. □ Жыве разнастайны ў мястэчку народ: Рамеснікі, цеслі, сяляне. Глебка. Павестка дня вялікая і разнастайная. Крапіва. Вельмі багатыя і разнастайныя па тэматыцы, па вобразах, лірычных пачуццях перш за ўсё песні любоўныя. Саламевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кантаміна́цыя, ‑і, ж.
1. Змешванне дзвюх або некалькіх з’яў, падзей пры іх апісанні. У прадмове М. Федароўскі звярнуў увагу чытача і на вельмі характэрную з’яву ў фальклоры — кантамінацыю, г. зн. на пераход сюжэтаў і матываў з адной казкі ці песні ў другую, зліццё іх і перапляценне. Саламевіч.
2. Узнікненне новага слова або словазлучэння ў выніку збліжэння, аб’яднання двух розных слоў або выразаў, блізкіх па значэнню ці гучанню (напрыклад, няправільны выраз «іграць значэнне» ўтвараецца шляхам кантамінацыі двух выразаў: іграць ролю і мець значэнне.).
[Ад лац. contaminatio — сутыкненне, змешванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)