адсадзі́ць, -саджу́, -са́дзіш, -са́дзіць; -са́джаны; зак.

1. каго-што. Аддзяліць ад іншых, пасадзіць на іншае месца.

Адсадзілі свавольніка на заднюю парту.

2. каго. Аддзяліць ад маткі.

А. цяля.

3. што. Аддзяліўшы, пасадзіць у іншым месцы (расліну).

А. малады куст парэчак.

|| незак. адса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адса́джванне, -я, н.

|| прым. адса́дачны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассадзі́ць, -саджу́, -са́дзіш, -са́дзіць; -са́джаны; зак.

1. каго (што). Усадзіць (многіх) на месца.

Р. гасцей.

2. каго (што). Пасадзіць паасобку адзін ад аднаго.

Р. непаслухмяных вучняў.

3. што. Перасадзіць расліны радзей, у іншае месца.

Р. агуркі.

Р. агрэст.

4. што. Моцным ударам разбіць, параніць, разламаць (разм.).

Р. галаву.

Р. акно.

|| незак. расса́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).

|| наз. расса́дка, -і, ДМ -дцы, ж. і расса́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасадзі́ць, -саджу́, -са́дзіш, -са́дзіць; -са́джаны; зак.

1. каго (што). Прымусіць перасесці, пасадзіць на іншае месца, прапанаваць абмяняцца месцамі.

П. вучня на першую парту. П. пасажыраў з аднаго аўтобуса ў другі.

2. што. Выкапаўшы (расліну), пасадзіць у іншым месцы.

П. кветкі.

3. што. Зрэзаўшы, або выразаўшы (частку косці, тканкі, орган), перанесці для прыжыўлення на іншым месцы або ў другім арганізме.

П. нырку.

4. што. Насадзіць, надзець на што-н. другое.

П. сякеру на другое тапарышча.

5. каго (што). Памагчы каму-н. пералезці цераз што-н.

П. дзіця цераз парог.

6. каго-што. Пасадзіць усё, многае або ўсіх, многіх.

За свой век ён многа дрэў перасадзіў.

Акупанты перасадзілі ў турмы нямала людзей.

|| незак. пераса́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—5 знач.).

|| наз. пераса́джванне, -я, н. (да 2 і 3 знач.) і пераса́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 1—4 знач.).

Зрабіць перасадку пасажыраў на другі самалёт.

Перасадка дрэў.

Перасадка скуры.

|| прым. пераса́дачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

П. матэрыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

садзі́ць, саджу́, са́дзіш, са́дзіць; незак.

1. каго-што. Запрашаць, дапамагаць або прымушаць заняць якое-н. месца.

С. дзяцей у зале.

С. пасажыраў на параход.

С. авіялайнер (весці на пасадку).

2. каго (што). Змяшчаць куды-н., прымушаючы што-н. рабіць, або знаходзіцца ў якім-н. стане; абмяжоўваць у чым-н.

С. каго-н. за станок.

С. у астрог.

С. квактуху.

С. на дыету.

3. што. Закопваць у зямлю або сеяць з мэтай вырошчвання.

С. бульбу.

С. сад.

4. што. Ставіць у гарачую печ, сушню для выпякання, сушэння.

С. пірагі ў печ.

5. што. Усоўваць, змяшчаць што-н. куды-н.

С. руку ў цеста.

С. фотакартку за рамку (разм.).

6. і без дап. Ужыв. для ўтварэння якога-н. энергічнага дзеяння (разм.).

С. калом па плоце.

С. з ружжа (страляць). З коміна садзіў чорны дым (валіў густымі клубамі).

7. каго-што. Глыбока ўвязнуўшы ў што-н. гразкае, даць завязнуць, засесці.

С. калёсы ў гразь.

8. што. Наносіць, прымацоўваць што-н. на якую-н. паверхню (разм.).

С. плямы.

С. латкі на штаны.

9. што. Марна траціць, расходаваць (разм.).

Няма чаго напрасна с. грошы.

На пасад садзіць

1) рыхтаваць месца і садзіць на покуце — падчас вяселля;

2) аддаваць замуж.

Пасад садзіць — рассцілаць снапы на таку ў два рады, каласы да каласоў для абмалоту.

Садзіць нос куды, у што (разм., неадабр.) — умешвацца не ў сваю справу.

|| зак. пасадзі́ць, -саджу́, -са́дзіш, -са́дзіць; -са́джаны.

|| наз. паса́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж. (да 1 знач. — пра самалёт або пра размяшчэнне ў вагоне, параходзе і пад. і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)