грэ́цца, грэ́юся, грэ́ешся, грэ́ецца; незак.

1. Саграваць сябе, сваё цела.

Г. на печы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рабіцца цёплым, гарачым пад уздзеяннем агню, трэння.

Вада грэецца.

Піла грэецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саграва́цца несов., возвр., страд. согрева́ться; см. сагрэ́цца, саграва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грэ́цца, грэюся, грэешся, грэецца; незак.

1. Грэць, саграваць сябе. Назбірае бабка трэсак, падпаліць у печы і грэецца перад агнём. Якімовіч. Вусаты кот Фядот любіў грэцца па сонцы, калі яно свеціць у хату. Брыль.

2. Рабіцца цёплым, гарачым; пагравацца. Чай грэецца. Радыятар грэецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радаваць, весяліць, цешыць; саграваць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

цяплі́ць, цяплю, цепліш, цепліць; незак., каго-што.

Абаграваць якое‑н. памяшканне, палячы ў печы або раскладаючы агонь. У пятніцу пасля абеду аканом загадаў цяпліць лазню для мужчын. Чарнышэвіч. // перан. Рабіць мякчэйшым, ласкавым; саграваць (душу, сэрца). Вятрыска па вокнах снегам Хвастаў, замятаў шашу. А тут было ўтульна ад смеху — Таго, што так цепліць душу! Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грэць, грэю, грэеш, грэе; незак., каго-што і без дап.

1. Перадаваць сваю цеплыню; саграваць. Сонца грэе. Печ добра грэе кватэру. □ Шчыльна прытуліўшыся,.. [хлопчыкі] маглі грэць адзін аднаго. Маўр. // Захоўваць цеплыню, засцерагаць ад холаду. Кажух добра грэе. □ Хоць вецер змоўк і стала зацішней, не грэе коўдра мне старых касцей. Дубоўка. // перан. Абнадзейваць, паднімаць настрой. Помні.. Слова, што ў любой нягодзе грэла Кожную пакутную душу. Кірэенка. Прабіраючыся па сумётат дахаты, .. [Дзіма] грэе сябе марай аб шчаслівай будучыні. Якімовіч.

2. Рабіць цёплым, гарачым; награваць. Грэць чай. □ У хаце.. Сабастыяніха грэла на камінку ваду. Чорны.

3. Разм. Біць. — У-у, ты, бесхрыбетны! — і Марцін грэў Станіслава па плячах кулаком. Карпюк.

•••

Грэць рукі — нажывацца несумленным спосабам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)