сагна́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сагнаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сма́га ж. жа́жда;

сагна́ць ~гу — утоли́ть жа́жду

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здзьму́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Дзьмухаючы, скінуць, сагнаць.

З. пыл са стала.

|| незак. здзьму́хваць, -аю, -аеш, -ае.

|| аднакр. здзьму́хнуць, -ну, -неш, -не; -нуты; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Стуры́ць ‘раскатурхаць, сагнаць’ (ТС). Параўн. польск. дыял. szturzyć ‘штурхаць, піхаць’. Да турыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зганяць ​1сагнаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фанабэ́рыя, ‑і, ж.

Разм. Пыхлівасць, зазнайства, ганарыстасць. Я недалюбліваў гэтага чалавека за яго індычую надзьмутасць, за чэрствасць і незразумелую фанабэрыю. Сабаленка. Фанабэрыі хоць адбаўляй, а розуму не грэх было б і пазычыць. Прокша.

•••

Сагнаць фанабэрыю гл. сагнаць.

[Польск. fanaberia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стру́жка ж. стру́жка;

зняць (сагна́ць) ~ку — снять стру́жку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

садзьму́ць, -дзьму́, -дзьме́ш, -дзьме́; -дзьмём, -дзьмяце́, -дзьму́ць; -дзьмі́; -дзьму́ты; зак., каго-што.

Сагнаць, скінуць з паверхні чаго-н. струменем, павевам ветру.

С. пыл з тэлевізара.

Як ветрам садзьмула — знік імгненна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сма́га, -і, ДМ сма́зе, ж.

1. Моцнае жаданне піць.

С. не давала нармальна працаваць.

Сагнаць смагу (напіцца вады).

2. перан., да чаго. Моцнае імкненне да чаго-н. (разм.).

С. да жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіла́ч, ‑а, м.

Чалавек вялікай фізічнай сілы. [Андрэй], загадкавы сілач, .. Абходзіў куст, каб не сагнаць І птушкі, што пяе. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)