пакла́жа, -ы, ж.

Пакладзеныя для перавозкі рэчы, груз, багаж.

Воз з паклажай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паку́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Загорнутыя ў што-н. рэчы.

П. кніг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прычында́лы, -аў (разм., жарт.).

Прадметы, рэчы аднаго якога-н. прызначэння.

Сабраць свае прычындалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пашапо́ртаць

‘утварыць шорах, шоргат, пашукаць, перабіраючы рэчы (пашапортаць ключы, пашапортаць у кішэні, пашапортаць паперамі)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пашапо́ртаю пашапо́ртаем
2-я ас. пашапо́ртаеш пашапо́ртаеце
3-я ас. пашапо́ртае пашапо́ртаюць
Прошлы час
м. пашапо́ртаў пашапо́рталі
ж. пашапо́ртала
н. пашапо́ртала
Загадны лад
2-я ас. пашапо́ртай пашапо́ртайце
Дзеепрыслоўе
прош. час пашапо́ртаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шапо́ртаць

‘утвараць шорах, шоргат, шукаць, перабіраючы рэчы (шапортаць ключы, шапортаць у кішэні, шапортаць паперамі)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шапо́ртаю шапо́ртаем
2-я ас. шапо́ртаеш шапо́ртаеце
3-я ас. шапо́ртае шапо́ртаюць
Прошлы час
м. шапо́ртаў шапо́рталі
ж. шапо́ртала
н. шапо́ртала
Загадны лад
2-я ас. шапо́ртай шапо́ртайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шапо́ртаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жале́ззе, -я, н., зб. (разм.).

Непатрэбныя жалезныя рэчы, жалезны лом.

Усюды валялася рознае ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сме́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Месца, куды выкідаюць смецце, непрыгодныя і непатрэбныя рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шкловыдзіма́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які шляхам выдзімання вырабляе розныя шкляныя рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бага́ж, -у́, м.

1. Запакаваныя для перавозкі рэчы пасажыраў, а таксама спосаб адпраўкі гэтых рэчаў.

Б. авіяпасажыра.

Адправіць рэчы багажом.

Ручны б.

2. перан. Запас ведаў, эрудыцыя.

Творчы б.

Б. ведаў.

|| прым. бага́жны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

антыкварыя́т, -у, М -рыя́це, м., зб.

Антыкварныя рэчы, а таксама крама, у якой яны прадаюцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)