геамарфало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае рэльеф паверхні Зямлі і гісторыю яго развіцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антрапаге́нны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да чалавека, звязаны з дзейнасцю чалавека.

•••

Антрапагенны ландшафт — геаграфічны ландшафт, у фарміраванні якога адыграла ролю гаспадарчая дзейнасць чалавека.

Антрапагенны рэльефрэльеф, зменены або створаны дзейнасцю чалавека.

Антрапагенныя глебы — глебы, якія ўтварыліся ў выніку свядомай, мэтанакіраванай дзейнасці людзей (парніковыя глебы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мікрарэлье́ф, ‑а, м.

Рэльеф мясцовасці з ваганнямі вышынь у некалькі метраў; проціл. макрарэльеф. Поле з рэзка выражаным мікрарэльефам.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і рэльеф.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растраві́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -тра́віцца; зак.

1. Моцна раздражніцца чым-н. (разм.).

2. Паглыбіцца або падняцца ад дзеяння кіслаты або іншых едкіх рэчываў (пра рэльеф малюнка, адбітку; спец.).

|| незак. растра́ўлівацца, -аецца і растраўля́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

растраві́ць, -аўлю́, -а́віш, -а́віць; -а́ўлены; зак.

1. каго-што. Моцна раздражніць (разм.).

2. што. Паглыбіць або падняць рэльеф чаго-н. з дапамогай кіслаты ці іншых едкіх рэчываў (спец.).

|| незак. растраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і растра́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. растра́ўліванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

растраві́цца, ‑травіцца; зак.

1. Разм. Моцна раздражніцца чым‑н.

2. Спец. Паглыбіцца або падняцца ад дзеяння кіслаты або іншых едкіх рэчываў (пра рэльеф малюнка, адбітку). Малюнак добра растравіўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растраві́ць, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., каго-што.

1. Разм. Моцна раздражніць. [Міканор:] — Растравілі [курэй] мясам, а цяпер яны адна адну заклёўваюць. Кулакоўскі.

2. Спец. Паглыбіць або падняць рэльеф чаго‑н. з дапамогай кіслаты або іншых едкіх рэчываў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узго́рысты, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты ўзгоркамі, з вялікай колькасцю ўзгоркаў. Узгорысты востраў. Узгорысты рэльеф. □ Праскочылі Прыпяць, праскочылі ўтульны ўзгорысты Мазыр. Караткевіч. Хочацца вось так, дыхаючы на ўсе грудзі, ісці прасёлкавай дарогай, глядзець на лес, па ўзгорыстае шэрае поле. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

медальён, ‑а, м.

1. Аздабленне авальнай ці круглай формы ў выглядзе футарала, унутр якога можна ўстаўляць фотаздымак або які‑н. талісман; носіцца звычайна на ланцужку на шыі. Налева ад трона, некалькі воддаль ад усіх, стаіць Гамлет. Па ім чорны аксамітавы плашч, на фоне якога блішчыць залаты ланцужок з вялікім медальёнам. «Полымя».

2. Рэльеф або малюнак у авальным або круглым абрамленні.

[Фр. médaillion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́рхня, ‑і, ж.

1. Вонкавы бок (звычайна верхні) чаго‑н. Паверхня металу. Паверхня кары галаўнога мозга. □ Вячэрняе сонца свяціла ў пакой, і на паліраванай паверхні стала засталася чорная бліскучая палоска. Шыцік. // Верхні пласт, слой чаго‑н. Паверхня вады. Паверхня снегу. □ [Дождж] ласкава барабаніў па парусіне, шамацеў па паверхні ракі. Шамякін. // Сукупнасць гор, нізін; рэльеф. Раўнінная паверхня. Паверхня Беларусі. □ Паверхня Марса фатаграфавалася ў праменях рознага колеру. «Беларусь».

2. У геаметрыі — мяжа, якая аддзяляе геаметрычнае цела ад знешняй прасторы або ад іншага цела. Паверхня шара. Цыліндрычная паверхня.

•••

Выйсці (усплыць) на паверхню гл. выйсці.

Слізгаць па паверхні гл. слізгаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)