ту́ба 1, ‑ы, ж.

Духавы медны музычны інструмент самага нізкага рэгістра, які складаецца з шматразова сагнутай трубкі і раструба.

[Лац. tuba — труба.]

ту́ба 2, ‑ы, ж.

Мяккая (часцей металічная) трубка для захавання вязкіх рэчываў; цюбік. Туба зубной пасты. Абед касманаўтаў знаходзіцца ў губах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэгі́стр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Спіс, пералік чаго-н., кніга для запісаў.

2. Ступень вышыні голасу, музычнага інструмента.

Бас — голас нізкага рэгістра.

3. У некаторых музычных інструментах: група труб або група язычковых аднолькавага тэмбру.

4. Род рэгулятара, размеркавальніка ў машынах і прыборах.

Р. каманд у ЭВМ.

5. Рад клавішаў у пішучай машынцы, у лічыльных і іншых машынах.

Верхні, ніжні р.

6. Назва дзяржаўнага органа, які ажыццяўляе нагляд над будаўніцтвам і эксплуатацыяй суднаў.

Рачны р.

Марскі р.

|| прым. рэгі́стравы, -ая, -ае (да 1—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бас, ‑а; мн. басы, ‑оў; м.

1. Самы нізкі мужчынскі голас. Машына павезла іх у стэп. Калі яна неўзабаве спынілася, густы бас Бурмакова прагучаў па-маладому звонка. — Прыехалі! Шыцік. // Спявак з такім голасам. Праз хвіліну нечакана, выразна і гучна загрымела музыка. Бас пачаў спяваць арыю Сусаніна. Шамякін.

2. Духавы або струнны музычны інструмент нізкага рэгістра. Аркестравыя балалайкі носяць назвы — прыма, секунда, альт, бас і кантрабас.

3. толькі мн. (басы́, ‑оў). Струны або клавішы музычнага інструмента, якія адзываюцца нізкім гукам. Разняў гармонь танкіст ўдалы Ды як націсне на басы. Колас. Доўга яшчэ гудзелі трубным гулам басы ўнутры раяля. Хомчанка.

[Іт. basso.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)