Левізава́ць ’праводзіць праверку па маёнтку’. Сапсаванае народнае з рэвізаваць. З левізаваць ўтворана левізацыярэвізія’ (Насовіч, 266). Аналагічна ле візорэвізор. Таксама і ўкр. лівізор ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інспе́ктарскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да інспектара, належыць яму. Інспектарскі стол. Інспектарскія абавязкі.

2. Які мае на мэце праверку, інспектаванне. Інспектарская рэвізія — гэта свайго роду страшны суд для вясковага настаўніка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праверка, паверка, проба, выпрабаванне, інспекцыя, экзамен, кантроль, рэвізія; хрышчэнне (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

рэйд 1, ‑а, М ‑дзе, м.

Месца стаянкі суднаў на якары каля берага. У порт Дзіксан мы не заходзілі, таму што наш карабель меў у запасе і ваду, і паліва, і прадукты. Мы сталі на рэйдзе. Бяганская. Не стаіць ён [карабель] на рэйдзе пры гавані, Хоць наперадзе шторм або шквал, А заўжды ў кругасветным ён плаванні Сярод рыфаў падводных і скал. Аўрамчык.

[Гал. rede.]

рэйд 2, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Пранікненне войск, звычайна конніцы або партызанскіх атрадаў, у глыб варожай тэрыторыі з якой‑н. баявой мэтай. Хутка танкі прарваліся ў варожы тыл. Гэта быў першы глыбокі рэйд у баявым жыцці Шутава. Мележ.

2. Нечаканая рэвізія, праверка, якая праводзіцца групай актывістаў па заданню грамадскіх арганізацыя. Асталося зусім мала часу да канца перапынку, а трэба паспець арганізаваць спрытную брыгаду, каб увечары адправіцца ў рэйд. Якасць. Вось чаго будзе дамагацца камсамольская брыгада ад рудніка. Мікуліч.

[Англ. raid.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)