дэ́мпінг, ‑у, м.

Продаж тавараў на знешнім рынку па заніжаных цэнах з мэтай выцяснення канкурэнтаў.

[Англ. dumping.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рунду́к ’невялікая крамка на рынку’, ’куфар для прыпасаў’ (Бяльк.), ’куфар’, ’турбіна’ (Касп.). Параўн. укр. рунду́к ’ганак, прылавак’, рус. рунду́к ’узвышэнне’, ’прылавак з скрынкамі’. З цюрк. orunduk ’падушка, сядзенне’, тат. urunduk ’сядзенне’ (Фасмер, 3, 517).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ры́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. Сфера таварнага абарачэння, тавараабароту.

Знешні р.

Унутраны р.

Рынкі збыту (раёны рэалізацыі тавараў; спец.).

2. Месца рознічнага гандлю пад адкрытым небам або ў гандлёвых радах; базар.

Калгасны р.

Крыты р.

Гандляваць на рынку.

|| прым. ры́начны, -ая, -ае.

Рыначныя адносіны.

Рыначная цана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пайко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пайка. Не абышліся пайковым пачастункам, сёе-тое купілі і на рынку. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

картэ́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Аб’яднанне буйных прадпрыемстваў якой-н. галіны прамысловасці, якія захоўваюць камерцыйную і вытворчую самастойнасць, арганізаванае з мэтай рэгулявання вытворчасці, забеспячэння панавання на рынку, кантролю над цэнамі і атрымання манапольных прыбыткаў.

Нафтавы к.

2. Пісьмовы выклік на дуэль (уст.).

|| прым. картэ́льны (да 1 знач.), -ая, -ае.

Картэльнае аб’яднанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сва́цейка, ‑і, ДМ ‑цейцы, ж.

Ласк. да свацця (у 2 знач.). [Агата:] Што, свацейка, тудэма-сюдэма, добрага куплялі на рынку? Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяды́-тады́, прысл.

Часам, калі-нікалі, іншы раз, зрэдку. Машыны — грузавыя і легкавыя, — якія сяды-тады праляталі па вуліцы, ішлі за горад, у бок Чэрвеньскага рынку. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытно́м, прысл.

Абл. Непасрэдна адзін за адным, без перапынку; запар. А рыжы хлопчык пры камінку Чытае тонкім галаском Пра царскі дом, хістанні рынку, Без выбару, усё прытном. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лю́дна,

1. Прысл. да людны.

2. безас. у знач. вык. Аб вялікай колькасці людзей дзе‑н. Нягледзячы на хмары і на позні адвячорак, на рынку яшчэ было людна. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ску́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і скупляць. Перакупшчыкі ўмудраюцца скупліваць сялянскі тавар і зараз жа па рынку перапрадаюць... Бядуля. [Халімон:] — Летам ягады, грыбы, а зімой — пушніну скупліваю ад насельніцтва. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)