ра́зно нареч., разг. ро́зна, па-ро́знаму.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
універса́ліі, -лій, адз. -лія, -ліі, ж. (спец.).
Сукупнасць паняццяў, агульных для ўсіх ці многіх моў, але такіх, якія ў іх выражаюцца па-рознаму.
У. лексіка-семантычнага плана.
Дэдуктыўныя і індуктыўныя моўныя ў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
га́ма¹, -ы, мн. -ы, гам, ж.
1. Паслядоўны рад музычных гукаў, які павышаецца або паніжаецца ў межах адной ці некалькіх акта́ў.
Мінорная г.
2. перан., чаго. Паслядоўны рад аднародных, але па-рознаму зменлівых якасцей, з’яў.
Г. фарбаў.
Г. гукаў.
|| прым. га́мавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вся́ко нареч., разг. уся́к, усяля́к, па-ро́знаму;
вся́ко быва́ет усяля́к (уся́к) быва́е.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вся́чинка / со вся́чинкой разг. усяля́к, уся́к, па-ро́знаму, і так і сяк.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Размаі́ты, розмаі́ты ’розны, разнастайны’ (астрав., лід., шальч., трак., вільн., ігн., гарад., Сл. ПЗБ; Нар. Гом.), размаі́це ’па-рознаму’ (астрав., вільн., Сл. ПЗБ). З польск. rozmaity ’розны, разнастайны’, rozmaicie ’па-рознаму, разнастайна’. Сюды ж форма з устаўным ‑в‑ размаві́та ’разнастайна’ (гродз., Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
уся́к, прысл.
Разм.
1. Па-рознаму, неаднолькава. Усяк, бывае на вяку — і па спіне і па баку. Прымаўка.
2. Усімі спосабамі, усяляк. [Тапурыя:] — Ты жывеш пры бацьках, і яны ўсяк стараюцца цябе ад бяды абараніць. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
газе́тчык, ‑а, м.
1. Прадавец газет. Чуўся.. гучны голас газетчыка, які выкрыкваў навіны дня. Лынькоў.
2. Разм. Супрацоўнік газеты; журналіст. Славу, асабліва калі яе .. разнясуць па газетных палосах газетчыкі і журналісты, людзі «пераносяць» па-рознаму. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паразляга́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Разм. Разлегчыся — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Па-рознаму людзі і паводзілі сябе: адны вольна, нібыта дома, паразлягаліся па матах і спакойна спалі..; другія сядзелі, насцярожана, ціхенька, да ўсяго прыглядаліся, прыслухоўваліся. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усяля́к, прысл.
Разм.
1. Па-рознаму, неаднолькава. Усяляк паміж жонкаю і мужам бывае. Бядуля.
2. Усімі спосабамі, усяк. Валя бачыла, што маці стараецца ўсяляк адгарадзіць яе ад бурлівых падзей. Сіняўскі. [Марыя] кахала.. [Аляксея]. Кахала і ўсяляк старалася ўтаіць ад каханага сваю беднасць. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)