расчэ́сванне I ср. расчёсыванне, расчёска ж.; см. расчэ́сваць I

расчэ́сванне II ср., плотн. растёсывание, растёска ж.; см. расчэ́сваць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расчэ́свацца I несов., возвр., страд. расчёсываться; см. расчаса́цца I, расчэ́сваць I

расчэ́свацца II несов., страд. растёсываться; см. расчэ́сваць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расчёсывать несов.

1. расчэ́сваць;

2. (тело) расчу́хваць, раздзіра́ць, надзіра́ць; см. расчеса́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

часа́цца 1, чашуся, чэшашся, чэшацца; незак.

1. Расчэсваць валасы; прычэсвацца.

2. Зал. да часаць ​1 (у 1, 2 знач.).

часа́цца 2, чэшацца; незак.

Зал. да часаць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

часаць, прычэсваць, расчэсваць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

*Пачахры́цца, лун. почохрыцца ’пачасацца’, бяроз. пону‑ Xрыць ’пачасаць’ (Шатал.), драг. почухрэтэ (Лучыц-Федарэц). Параўн. таксама брасл., ігн., даўг., астрав., шальч., трон. чихраць. чохраць ’часаць (воўну)’, чохры ’машына для часання воўны’ (Сл. ПЗБ), укр. чухран ’тс’, укр. гуц. чіхратий ’калматы’ чіхратися ’часацца, але не грэбенем’, чухати(ся) ’тс’ рус. арханг. чехор ’задзіра’, чехорньш ’задзірака’, польск. czochrać się ’калмаціць’, чэш. čechrati, славен. čeh(lj)aiit ćóhati ’тс’ серб.-харв. чехати ’абшчыпваць, абрываць’. Экспрэсіўнае ўтварэнне ад česati > !!!acau̯b (гл.), параўн. валаш. čechlaťрасчэсваць воўну’, славац. cech rať sa ’прачосваць валасы’, czechry ’пачассе’ (Махэк₂, 96), польск. czochrać ’часаць жывёл’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

часа́ць¹, чашу́, чэ́шаш, чэ́ша; чэ́шам, чэ́шаце, чэ́шуць; чашы́; часа́ны; незак.

1. каго-што. Распраўляць, расчэсваць грэбенем (валасы).

Ч. валасы.

Ч. дзіця.

2. што. Ачышчаць валакно (ільну, канапель), воўну і пад. ад рэштак кастрыцы пры дапамозе спецыяльных металічных шчотак, грэбеня або часальных машын.

Ч. воўну.

3. Хутка, энергічна рабіць што-н. (ісці, бегчы, танцаваць і пад.); бойка гаварыць (разм.).

Хлопец бойка чэша ўпрысядкі.

|| зак. пачаса́ць, -чашу́, -чэ́шаш, -чэ́ша; -чэ́шам, -чэ́шаце, -чэ́шуць; -чашы́; -часа́ны (да 3 знач.).

|| аднакр. часану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; -ну́ты.

|| наз. часа́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. часа́льны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Часальная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

часа́ць 1, чашу, чэшаш, чэша; незак.

1. што. Распраўляць, прыгладжваць валасы пры дапамозе грэбеня; прыводзіць у парадак валасы. Часаць валасы. □ Каса ж мая, косачка, каса русая, Часала я косачку дзевятнаццаць год, Прайграла я косачку ў адзін вечарок. З нар.

2. што. Ачышчаць лён, пяньку ад кастрыцы пры дапамозе грэбеня. Часаць лён. □ Ганна і сапраўды нагнулася пад тапчан, дастала адтуль драўляны грэбень, якім чэшуць кудзелю. Чыгрынаў. // Расчэсваць воўну на ваўначосцы. Не толькі з Багульнікаў, а і з суседніх вёсак людзі неслі і везлі часаць воўну і валіць сукно. Сабаленка.

3. Разм. Энергічна, старанна рабіць што‑н. (звычайна бегчы, танцаваць і пад.). У доўгай зрэбнай кашулі, без шапкі, .. [дзядуля] бойка чэша басанож па асфальце, прыстуквае кіёчкам, і вецер варушыць яго белыя касмылі. Ракітны. Гарэзна пляскаючы ў ладкі, Дзяўчына лёгка стан нясе, А хлопец чэша ўпрысядкі, Ваўчком крутнуўся на назе. Гаўрусёў. // Бойка гаварыць. «Бач, як чэша, быццам акадэміі прайшоў», — здзіўлена падумаў Аляксей. Новікаў.

4. перан.; што. Пільна абшукваць або прастрэльваць якую‑н. мясцовасць; прачэсваць. — Б’юць наўздагад. Лес «чэшуць», — прыслухаўшыся, абвясціў Крамнёў. Шашкоў.

•••

Часаць язык (языком, языкі, зубы) — пляткарыць, балбатаць.

часа́ць 2, чашу, чэшаш, чэша; незак., што.

1. і без дап. Секучы ўздоўж, здымаць паверхневы слой дрэва або каменя, каб выраўнаваць або надаць патрэбную форму. Часаць бярвенне. □ Ля кузні былі відаць белыя стужкі — там удзень Падбярэцкі часаў клён на абады. Пташнікаў. Будаўнічая брыгада — Габлюе, Чэша, Крые дах, Даводзіць вокны, Столь да ладу. Корбан.

2. што. Вырабляць з дрэва, каменя, апрацоўваючы такім чынам; вычэсваць. Даніла справаю заняты — На сані чэша капылы. Колас.

•••

Хоць кол на галаве чашы каму — пра ўпартага, няўступчывага чалавека, які стаіць на сваім, не паддаецца ўгаворам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)