Ато́пак ’стары стаптаны абутак’ (Нас., Інстр. I, Мядзв., Касп., Янк. I, Бяльк., Юрч., Янк. Мат.), ато́пкі ’абноскі’ (БРС). Другое значэнне, відаць, пашырэнне першага. Рус. отопок, отоптыш ’тс’. Утворана ў рускай і беларускай мовах ад дзеяслова а(б)таптаць пры дапамозе суфікса ‑ак (‑ок), як і растопак ’атопак’ (Касп.) ад дзеяслова растоптваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тратава́цьрастоптваць, таптаць’ (Гарэц., Др.-Падб.), тратова́ті ‘тс’ (Вруб.). З польск. tratować (а таксама ст.-польск. tretować) ‘таптаць нагамі, капытамі’, якое з с.-в.-ням. trëten/trëtten ‘таптаць’, ням. treten ‘тс’ (Вінцэнц; Борысь, 640). Сюды ж, відаць, і мясцовае (з “пальшчызны крэсовай”) traty ‘дамбы’ (Брасл. сл.). Гл. таксама фанетычны варыянт дратаваць ‘вытоптваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)