со́пкі, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка разварваецца; рассыпісты. Ды і бульба трапіла смачная — сопкая, разварыстая. Якімовіч. / у перан. ужыв. На сопкім снезе людзі пратапталі сцежкі ля платоў. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассы́пчаты, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і рассыпісты. Заграбаючы валёнкамі рассыпчаты, лёгкі снег, .. [Камлюк] спрытна абагнаў фурманку. М. Ткачоў. Загаманілі жанкі, аднекуль з дарогі данеслася рассыпчатае сакатанне калёс. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Со́пкі ‘разварысты, рассыпісты’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат., Касп., Бяльк., Барад., Жыв. сл.), ‘даўкі (пра сыпкую, сухую ежу)’ (Ласт.), ‘несакавіты (пра ягады)’, ‘мяккі (пра снег)’ (Сл. ПЗБ). Укр. палес. со́пкий ‘тс’; усе да *съпъкъ; іншая ступень чаргавання кораня ў сыпаць (гл.). Параўн. стараж.-рус. съпъ ‘насып, узгорак, гара’, сопка, а таксама рассыпісты ‘сыпкі, разварысты’; гл. ЕСУМ, 5, 355.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ршаўлі мн. л. ’грузды’ (Сцяшк. Сл.). Імаверна, роднаснае да порхаўка (гл.), звязанае з порхлырассыпісты’ ці з іншымі значэннямі слоў з аднаго гнязда з коранем порх‑ / поре-, такімі, як ’сыпаць, кідаць’, ’прарастаць’, ’выскокваць’, ’даваць парасткі’, ’лушчыцца’, параўн. рус. дыял. поршни ’высыпка прышчоў на твары’, чэш. дыял. perša ’рабацінне’ (Мяркулава. Этимология- — 1970, 154). Магчыма, балтызм, параўн. літ. purslas ’пеністая сліна, pursti ’разбухаць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́хлы ’порысты, рассыпісты, мяккі’ (Нас., ТСБМ), ры́хлы, ру́хлырассыпісты’ (брасл., віл., Сл. ПЗБ), ’шпаркі, хуткі’ (Нас.), ’спрытны, увішны, хуткі ва ўсім чалавек’ (Пан.), ’хуткі ў рабоце’ (ушац., ЛА), ст.-бел. рыхлый, рихлый ’хуткі’, ’шпаркі’ (XVI ст.), рус. рыхлый, польск. rychły ’хуткі, паспешны’, славац. rýchly ’хуткі’, ’жвавы’, чэш. rychlý ’тс’, в.-луж. і н.-луж. rychły ’хуткі’. Лексема адсутнічае ў паўднёва-славянскіх мовах. Прасл. *rychlъ. Звязана з рух, ру́шыць, параўн. лат. rusenis ’вельмі рыхлы снег’, rūsa ’смецце’, літ. ruošù (лат. roušs) ’клапатлівы’, ’мітуслівы’, ’дзейны’, ruõšti ’рыхтаваць’, ’збіраць’, с.-н.-ням. rusch, ст.-ісл. rúst ’разваліны’, нідэрл. rul ’рыхлы і сухі пясок’ (Голуб-Копечны, 2, 320; Фасмер, 5, 532; Брукнер, 471; Чарных, 2, 131). Прасл. *rychlъ (да *rychnǫti, *rysăti, роднасных да *ruchnǫti, *rušiti) (Варбат, Морфонол., 88–89). Польск. rychle, rykle, rytle ’сып, кароста, гнайнікі’ з’яўляецца нямецкім запазычаннем, параўн., с.-в.-ням. rücheln, ням. Röteln ’краснуха’, Rütteln ’трэсці, устрэсваць’ (Брукнер, 471). Сюды ж ры́хленько ’скоранька’ (Нас.). Два значэнні гэтага прыметніка (’хуткі’ і ’рассыпісты, няшчыльны, мяккі’) тлумачацца з асноўных значэнняў зыходных дзеясловаў з коранем *ruch‑: *rъch‑ ’рыць, капаць’ > ’пасоўваць’, ’ссоўваць з месца’, ’разбураць’. Кожнае са значэнняў прыметніка прадстаўлена ў варыянтах з рознай агаласоўкай. Таму варта казаць пра адзінае ўтварэнне з суф. ‑l‑ і двума значэннямі, часткова размеркаванымі па дыялектах: у заходнеславянскіх прадстаўлена толькі ’хуткі’, у паўднёва-славянскіх — толькі ’няшчыльны, мяккі’ (Варбат, Морфонол., 88). Махэк адрознівае заходне- і ўсходнеславянскія лексемы. Ён сцвярджае, што ўсходнеславянскія трэба звязваць з рух, рушыць. Заходнеславянскія лічыць роднаснымі да літ. rušėti ’быць поўным’, ’варушыцца’, ’быць жвавым, актыўным, дзейным’. З доляй імавернасці лічыць, што існаваў дзеяслоў *rych‑ati і лексема рыхлы з’яўляецца скарочанай формай ад *rychaly (якое ўтварылася як dbaly ад dbati) (Махэк₂, 527).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ры́хлы, ‑ая, ‑ае.

1. Порысты, рассыпісты, мяккі. Рыхлы снег. Рыхлая глеба. □ Міхаіл .. пайшоў хутчэй, коўзаючыся па цвёрдай, прыбітай і слізкай сцежцы, пападаючы нагамі ў рыхлую раллю. Самуйлёнак. // Які лёгка рассыпаецца, ломіцца, крышыцца. Рыхлыя пароды. □ Лёд нават тоўсты робіцца рыхлым, лёгка праломліваецца. «Беларусь». // перан. Такі, у якім недастаткова звязаны паміж сабою часткі, сюжэтныя лініі, асобныя сцэны і пад. (пра мастацкія, навуковыя творы і пад.). Рыхлая кампазіцыя.

2. Пазбаўлены пруткасці, залішне пухлы, друзлы (пра цела, твар). Цела .. [у чалавека] нездаровага, надзвычай белага, колеру было рыхлае, як студзень. Чарнышэвіч. Круглы, крышку рыхлы твар свяціўся дабратою і спакоем. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)